На пажары на Вілейшчыне загінуў пенсіянер
04.03.2014
—
ЧП
|
Жылы дом ў вёсцы Крывое Сяло гарэў 3 сакавіка. Паведамленне пра гэта паступіла вілейскім выратавальнікам каля сямі гадзін раніцы. – Па прыбыцці на месца першага падраздзялення дом гарэў адкрытым полымем, – расказаў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч. Суседзі расказалі, што ў хаце апошнім часам пражываў адзін жыхар – 81-гадовы пенсіянер. У доме выгарала памяшканне кухні, закурадымлена маёмасць, ёсць прагар каля ложку. На жаль, не абышлося загаранне без ахвяр – выратавальнікі знайшлі труп пенсіянера. Аддзел інфармацыі. Фота lifecity.com.ua Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жылы дом ў вёсцы Крывое Сяло гарэў 3 сакавіка. Паведамленне пра гэта паступіла вілейскім выратавальнікам каля сямі гадзін раніцы. |
|