На Вілейшчыне згарэла дача
11.03.2014
—
ЧП
|
![]() Каля дзвюх гадзін ночы 9 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Скабярэц Хаценчыцкага сельсавета. Адтуль патэлефанавалі, што гарыць дача па суседству. Пажар заўважылі позна: жыхароў у вёсцы мала, да бліжэйшага жылога дома – метраў 300-400. – Па прыбыцці да месца выкліку драўляны дом ужо ахапіла полымя, – паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітры Кляшняк. – У выніку дача знішчана, ад яе засталіся толькі дзве сцяны. Са слоў суседзяў, у доме нікога не павінна знаходзіцца – гэта інфармацыя потым пацвердзілася. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Аддзел інфармацыі. Фота з сайта vpenze.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля дзвюх гадзін ночы 9 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Скабярэц Хаценчыцкага сельсавета.
|
|