Вятры наламалі дроў
22.05.2014
—
ЧП
|
Шквалістыя ўраганныя вятры, якія пранесліся па тэрыторыі краіны 17-га і 19 мая, нанеслі сур’ёзную шкоду лясной гаспадарцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, пашкоджана амаль 16 тысяч кубаметраў драўніны, у выніку чаго суцэльным санітарным высечкам будуць падвергнуты каля 60 гектараў лесу. Ад моцнага ветру, расказалі «Р» у Мінлясгасе, пацярпеў у асноўным паўднёвы ўсход Беларусі: Магілёўшчына і Гомельшчына. Усяго ад ураганнага ветру лясныя насаджэнні пашкоджаны ў 9 лясгасах рэспублікі. Там зараз вядуцца работы па расчыстцы завалаў, высечцы і вывазцы пашко¬джанай драўніны. Прымаюцца ўсе меры для мінімізацыі страт ад незапланаваных высечак. Так, частка гэтай драўніны будзе рэалізавана дрэваапрацоўчым прадпрыемствам, з астатняй вырабяць драўнянае паліва. А на месцы незапланаваных высечак пасадзяць новыя лясы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ураганныя вятры нанеслі сур’ёзную шкоду лясной гаспадарцы
|
|