Сам-насам з пажарам
05.06.2014
—
ЧП
|
За мінулыя днi на Віцебшчыне адбылося некалькі няшчасных выпадкаў, вінаватымі аказаліся самі пацярпелыя. Да прыкладу, бабуля, якой споўнілася 85 гадоў, забылася пра асцярожнасць, карыстаючыся запалкамі. Пакуль сын хадзіў у магазін, на ложку жанчыны загарэлася бялізна. На шчасце, бабуля змагла самастойна выйсці з хаты, з апёкамі жыхарка Гарадка дастаўлена ў бальніцу. Менш пашанцавала пенсіянерцы з Віцебска, якая пакінула без нагляду ежу на газавай пліце. Ноччу яе, ужо нежывую, знайшла ўнучка. Сур’ёзныя апёкі атрымаў палачанін, які вырашыў заправіць паяльную лямпу і парушыў правілы бяспекі. Вартаўніка падраздзялення ДТСААФ даставіла ў бальніцу брыгада хуткай дапамогі прама з месца працы… Па інфармацыі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, з пачатку года на Віцебшчыне ўжо адбылося 518 пажараў, загінулі 64 чалавекі, у тым ліку двое дзетак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У шэрагу няшчасных выпадкаў вінаватымі аказаліся пацярпелыя |
|