«Дала нырца» машына
15.07.2014
—
ЧП
|
Замест рыбы гаспадару машыны разам з выратавальнікамі давялося вылоўліваць з пяціметровай глыбіні свой «фольксваген». Як высветлілася пазней, чалавек захапіўся працэсам рыбалкі і не заўважыў, што пакінутая ім на беразе машына пачала паціху рухацца,скацілася з горкі і «нырнула» ў Дзвіну. Здарылася гэта паблізу вёскі Хоцінічы Віцебскага раёна.
Дастаць легкавушку з вады было няпроста. У дзесяці метрах ад берага пры даволі моцным цячэнні вадалазам прыйшлося выкарыстоўваць пантон. Зараз абставіны небяспечнага «заплыву» аўто расследуюцца спецыялістамі ДАІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Замест рыбы гаспадару машыны разам з выратавальнікамі давялося вылоўліваць з пяціметровай глыбіні свой «фольксваген» |
|