Бабры затапілі гідралагічны помнік прыроды ў Баранавіцкім раёне
01.12.2015 09:22
—
ЧП
|
Збудаваўшы гаць, бабры затапілі вядомы гідралагічны помнік прыроды ў Баранавіцкім раёне — крыніцу, што знаходзіцца ў лясным яры паміж вёскамі Ясянец і Пруды, Гэта адзіная ў Баранавіцкім раёне крыніца гэтак званага ўзыходнага тыпу: вада з яе пад вялікім ціскам уздымаецца над паверхняй вады. У 2010 годзе гэта ўнікальная мясціна была абвешчана помнікам прыроды мясцовага значэння. Крыніцу асвяціў святар, і пры ёй паставілі крыж з малітвай. З лясной дарогі да крыніцы зрабілі драўляныя сходы з парэнчамі, побач на лясной паляне паставілі альтанку з лавамі і сталом. Бабры каля гэтай крыніцы жывуць ужо шмат гадоў, але дагэтуль іх жыццядзейнасць была амаль незаўважнай. Яшчэ ў пачатку восені крыніца выглядала натуральна. Цяпер жа яр, у якім і прабіваецца на паверхню крыніца, прыкладна на метр затоплены вадою. Бабры павалілі тут дрэвы і збудавалі гаць, таму сцёк крынічнай вады ў суседнюю рэчку Сервеч крытычна запаволіўся. У выніку — цяпер да крыніцы не падысці, яна пакрысе пераўтвараецца ў балота. — Каб выратаваць і ачысціць крыніцу, магчыма, давядзецца выганяць адсюль баброў і разбураць іх гаць, — паведаміў начальнік Баранавіцкай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы наваколля Алег Загурскі, які паабяцаў у найбліжэйшы час выехаць на месца здарэння. Чытайце таксама: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ ў пачатку восені крыніца выглядала натуральна. Цяпер жа яр, у якім і прабіваецца на паверхню крыніца, прыкладна на метр затоплены вадою. |
|