| 
					27.04.2010 17:35
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				 
      
					ААТ «Брэсцкае піва» пачало ліцэнзійную вытворчасць украінскага піва «Абалонь», паведаміў на прэс‑канферэнцыі 27 красавіка ў Мінску дырэктар прадпрыемства Алег Кісель.         Паводле яго слоў, «Брэсцкае піва» пасля тэхнічнага пераўзбраення можа ажыццяўляць кантрактную вытворчасць украінскага піва «Абалонь». Будзе, у прыватнасці, вырабляцца некалькі гатункаў гэтага піва. «Пытанне аб прыцягненні інвестыцый для ААТ «Брэсцкае піва» адкрытае. Кіраўніцтва Брэсцкай вобласці прыняло рашэнне пра пошук інвестара для прадпрыемства. Ці будзе гэта «Абалонь» — гэта іх рашэнне, але пакуль пра гэта перамовы мы не вялі», — сказаў Кісель. Ён паведаміў, што зараз праводзяцца перамовы аб ліцэнзійнай вытворчасці нямецкага піва. *** Прадпрыемства заснавана ў 1967 годзе як піваварна‑вінаробны камбінат. Піўная вытворчасць пачала працу 30 сакавіка 1971 года. З 2002 года — адкрытае акцыянернае таварыства, кантрольны пакет акцый належыць дзяржаве. ААТ «Брэсцкае піва» выпускае піва, солад, безалкагольныя і слабаалкагольныя напоі, мінеральную ваду, пладовае віно. Тут працуе амаль 560 чалавек. | 
		
		
		 |