Паслухмяныя сабакі жывуць даўжэй. 21.by

Паслухмяныя сабакі жывуць даўжэй

28.04.2010 11:33 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сабакі тых парод, якія традыцыйна лічацца паслухмянымі, жывуць даўжэй, чым сабакі парод, якія не вызначаюцца памяркоўнасцю.

Вучоныя аналізавалі статыстычныя звесткі па працягласці жыцця для мноства парод (у сваёй рабоце яны часткова абапіраліся на інфармацыю, прадастаўленую страхавымі кампаніямі). Яны высветлілі, што чэмпіёнамі па доўгажыхарству сярод сабак з’яўляюцца пароды нямецкая аўчарка, пудзель і бішон‑фрыз — прадстаўнікі найбольш паслухмяных сабак, якія лёгка паддаюцца дрэсіроўцы. Упартыя шпіцы і біглі, наадварот, часта паміраюць маладымі. Прычыны такой залежнасці даследчыкам пакуль незразумелыя.

Лічыцца, што сабакі былі прыручаны чалавекам каля 10‑15 тыс. гадоў таму. Да гэтага часу вучоныя не могуць вызначыць, дзе менавіта гэта адбылося. Нядаўна з’явілася работа, аўтары якой даказваюць, што радзімай сабак з’яўляецца Блізкі Усход. Аднак незадоўга да яе з’яўлення выйшаў артыкул іншага калектыву аўтараў, у якім прыводзіліся доказы на карысць таго, што сабакі з’явіліся ў Кітаі.


БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сабакі тых парод, якія традыцыйна лічацца паслухмянымі, жывуць даўжэй, чым сабакі парод, якія не вызначаюцца памяркоўнасцю.Вучоныя аналізавалі статыстычныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика