У краіне цудаў цуд не адбыўся. 21.by

У краіне цудаў цуд не адбыўся

28.04.2010 10:31 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цуд не адбыўся і беларуская апазіцыя чарговы раз прайграла выбары. Праўда, прайграла не ўчора, не пазаўчора, але значна раней. Апошні званок прагучаў у той дзень, калі вядомымі сталі вынікі фармавання выбарчых камісіяў. Яшчэ можна было з гонарам сыйсці з дыстанцыі, заявіўшы: вашыя прынцыпы, вашыя суддзі, стадыён і публіка (медыі), дык і гуляйце самі ў свой выбарчы футбол.

Але вось і пытанне: ці сапраўды было такое магчыма? На жаль – не, не было. Чаму? Бо па другі бок лукашэнкаўскай барыкады няма аўтарытэтнага, харызматычнага лідэра. Лідэра, на чый голас пайшла б грамада. Ніхто нават не рызыкнуў узяць на сябе такі груз, а падстрахоўка партыйных кіраўнікоў дайшла да межаў абсурду, калі здымаючы з выбараў свае партыі, рашэнне балатавацца ці не балатавацца пакідалася за радавымі партыйцамі. І гэта зразумела, навошта каралю рызыкаваць неіснуючай вопраткай, калі радавы сябра партыі можа раптам закрычаць: паглядзіце, а наш кароль голы. То бок пайсці ў кандыдаты насуперак партыйнай вярхушцы.

За ўдзелам у выбарах называліся два асноўныя аргументы. Першы - ідзем каб нечаму вучыцца і скарыстаць досвед у прэзідэнцкіх выбарах. Другі - ідзем да выбараў каб даказаць фальсіфікацыю вынікаў. Аргументы мутныя. Бо і чаму новаму, чаго не ведалі раней, навучыліся кандыдаты? І каму даказалі фальсіфікацыю? Выбарчым камісіям? Уладзе? Нібыта яны аб тым не ведалі раней? А вось адсутнасць і лідэрства, і стратэгіі даказалі і ўладзе, і грамадзтву. Праўда, грамадзтву ўжо даўно на палітыку напляваць, а вось Аляксандр Лукашэнка можа запісаць плюс на свой рахунак. Пасля непрыемных перабояў з Бакіевым, Мядзведзевым і ўсім астатнім светам, і ў ягонае ваконца засвяціла сонца. У перакладзе на прозу – ні украінскі, ні кіргізскі варыянты беларускай уладзе не пагражаюць. Пры нагодзе прэзідэнцкіх выбараў, як і раней можна без сумневу маляваць патрэбныя адсоткі.

Гуляць у выбары на прынцыпах улады, у таталітарнай краіне апазіцыя можа толькі ў адным выпадку – калі яна здольная абараняць выбарчы вынік. Абараняць не ў судзе, не гучнымі заявамі і рэзалюцыямі. Абараняць на вуліцы.

Пакуль у беларускай апазіцыі няма лідэра, хто палітычнай харызмай хаця б на сто крокаў набліжаўся да актуальнага кіраўніка дзяржавы, дарма разлічваць на які колечы выбарчы поспех.


andromix.livejournal.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цуд не адбыўся і беларуская апазіцыя чарговы раз прайграла выбары. Праўда, прайграла не ўчора, не пазаўчора, але значна раней. Апошні званок прагучаў у той дзень,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика