Змяняецца праца грамадскага транспарту ў Мінску
30.04.2010 16:08
—
Разное
|
У сувязі са святамі і пераносам працоўнага дня з 10 на 15 мая змяняецца праца грамадскага транспарту ў Мінску. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».
На гарадскіх аўтобусных маршрутах праца будзе арганізавана: 1, 2, 9, 10, 16 мая — па графіку нядзелі, 8 мая — суботы, 15 мая — будных дзён. На тралейбусных маршрутах: 1, 8, 9 мая — па графіку суботы, 2, 10, 16 мая — нядзелі, 15 мая — будных дзён. На трамвайных маршрутах: 1, 2, 8, 9, 10, 16 мая — па графіку выхадных дзён, 15 мая — будных. Акрамя таго, 10 мая будуць унесены змяненні ў працу аўтобусных маршрутаў, якія абслугоўваюць рынкі. Не будуць працаваць аўтобусы маршрутаў №№60, 114, 125, 555, 576, 583, 589. Будуць працаваць: №№ 114Д, 130, 140, 554. Праца прыгарадных маршрутаў плануецца:7 мая — паводле графіка пятніцы, 8 мая — суботы, 9, 10 мая — нядзелі, 13, 14 мая — чацвярга, 15 мая — пятніцы, 16 мая — нядзелі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі са святамі і пераносам працоўнага дня з 10 на 15 мая змяняецца праца грамадскага транспарту ў Мінску. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў дзяржаўнай установе...
|
|