Мілінкевіч і расійскія грошы
03.05.2010 21:34
—
Разное
|
Калі б палітычнае занудства мела сваю шкалу Рыхтэра, то стартавая прамова прэзідэнцкай кампаніі Мілінкевіча атрымала б 12 балаў.
Гэта была рэальная жагва. Вы думалі, будзе новы Мілінкевіч? Не, гэта той самы Мілінкевіч. Які робіць стаўку на такую правільную еўрапейскую рыторыку, што хоць ты спі ў першым шэрагу. Тут нацыя вымірае, мова гіне, антынародны рэжым танчыць на касцях, а ён «за пяць гадоў наблізіць Беларусь да Еўропы». Le style c’est l’homme meme, як казаў Флабэр. Мілінкевіч не сказаў многага з таго, на што ад яго хацелі пачуць адказ. Мяне, у прыватнасці, турбуюць размовы пра падтрымку апазіцыі Расіяй.Маўляў, Расія ўжо распачала свой палітычны праект у Беларусі. Чаму Мілінкевіч не адкаментаваў гэтыя чуткі ані словам? Можа, таму што гэта толькі чуткі. А можа праз свой стрыманы палітычны стыль. Што сказаў бы на месцы Мілінкевіча я? Што беларуская апазіцыя — гэта апазіцыя ідэй, а не апазіцыя грошай. Што спадзявацца на расійскую падтрымку – маральна гібельна, а палітычна – інфантыльны авантурызм.Смешна, калі палітыкі, ужо лысыя, а паводзяць сябе як дзеці, наступаючы на тыя самыя граблі, што іхныя папярэднікі 9, 7 і 5 гадоў таму. Калі палітык глядзіць у той бок, гэта паказвае: яго пазіцыі нястойкія. Гэта не лідэр для нацыянальнай апазіцыі. Гандаль з Расіяй, ва ўсіх сэнсах гэтага слова, — без таго не абысціся ні апазіцыі, ні любому будучаму кіраўніку Беларусі. Але ніякія тайныя дамовы з Масквой недапушчальны, яны будуць гібельны для асобных палітыкаў, як яны былі б гібельны для краіны, калі б яны заключаліся ад імя краіны. Маскоўскія грошы стануць каменем, які пацягне гэтых палітыкаў на дно.Барыс Тумар Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі б палітычнае занудства мела сваю шкалу Рыхтэра, то стартавая прамова прэзідэнцкай кампаніі Мілінкевіча атрымала б 12 балаў. Піша Барыс Тумар.
|
|