Жанна Літвіна: Збор подпісаў пакажа, які лідэр апазіцыі мае найбольш працаздольную каманду
09.05.2010 01:10
—
Разное
|
Які спосаб выбару лідэра апазіцыі аптымальны? На апытанне НН адказваюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты.
Лідэры апазіцыі ўпёрліся ў пытанне: якім чынам вызначыць кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары? Што пра тое думаюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты? Жанна Літвіна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў: «Сапраўдны лідэр — ён навідавоку. У нашай сітуацыі чым больш лідэраў, тым лепш. Каб людзі мелі выбар. Аднак у Беларусі адсутнічаюць унутраныя інвестары, якія былі б гатовыя ўкладваць сродкі ў дзейнасць апазіцыі, каб падтрымаць яе. Таму патрэбен адзін лідэр, здольны аб’яднаць невялікія рэсурсы. Гледзячы на сённяшнюю сітуацыю, думаю, пакуль вызначыць адзінага прадстаўніка аб’яднанай апазіцыі немагчыма. Ці магчыма гэта ў прынцыпе — стане зразумела пасля збору подпісаў. Менавіта тады будзе ясна, хто з кандыдатаў мае найбольш працаздольную каманду, за кім рэсурсы. Тады можна будзе гаварыць і аб вылучэнні адзінага кандыдата». Іншыя меркаванні — на сайце НН у бліжэйшы час. Апытваў Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Які спосаб выбару лідэра апазіцыі аптымальны? На апытанне НН адказваюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты.
|
|