Андрэй Пачобут: «Зараз адзіны кандыдат немагчымы»
11.05.2010 19:46
—
Разное
|
Які спосаб выбару лідэра апазіцыі аптымальны? На апытанне НН адказваюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты.
Лідэры апазіцыі ўпёрліся ў пытанне: якім чынам вызначыць кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары? Што пра тое думаюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты? Андрэй Пачобут, адзін з лідэраў Саюза палякаў Беларусі: «Безумоўна, адзіны кандыдат ад апазіцыі паспрыяе мабілізацыі грамадства. Адзіны будзе разглядацца як альтэрнатыва Лукашэнку. Аб гэтай альтэрнатыве пытанне стаіць ужо 16 гадоў. Аднак адказу на яго мы так і не атрымалі. На жаль, як мне падаецца, і зараз адзіны кандыдат — немагчымы. Выхаваць лідэра — складаны працэс. Асяроддзе незалежнага грамадства ў Беларусі не здолела выявіць лідэра. Зараз магчымасць выстаўлення адзінага кандыдата ад апазіцыі наўпрост залежыць ад кіраўніцтва апазіцыйных рухаў і партый. Толькі пагадненнем паміж імі можна вырашыць гэтую праблему. Але ніхто з іх сёння не здольны на кампрамісы. Існуе шмат роўных кандыдатур, якія канкурыруюць паміж сабой». Іншыя меркаванні — на сайце НН у бліжэйшы час. Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Які спосаб выбару лідэра апазіцыі аптымальны? На апытанне НН адказваюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты.
|
|