Гены неандэртальцаў выяўлены ў сучасных людзей
12.05.2010 16:57
—
Разное
|
Значная колькасць людзей, якія жывуць цяпер, маюць у сваёй біялагічнай структуры гены неандэртальцаў. Гэты, здаецца, неверагодны факт устанавіў навуковы калектыў са знакамітага Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі імя Макса Планка.
Даследаванні паказалі, што да 4 працэнтаў сучасных жыхароў Еўразіі маюць гены, якія дасталіся ім у спадчыну ад неандэртальцаў. «Неандэртальцы поўнасцю не зніклі, яны прадаўжаюць жыць сярод нас у форме генетычнай спадчыннасці», — заявіў адзін з кіраўнікоў работ прафесар Свантэ Паава. Адкрыццё зроблена ў выніку поўнай расшыфроўкі генетычнага кода неандэртальцаў і яго параўнання з кодам сучасных людзей.Неандэртальцы, якія разглядаюцца сучаснай навукай як тупіковая галіна развіцця чалавечага роду, насялялі Зямлю на працягу амаль 250 тыс. гадоў і вымерлі 24 тыс. гадоў таму. Доўгі час яны жылі побач з сучасным відам чалавека разумнага (homo sapiens), аднак, не вытрымаўшы канкурэнцыі з боку апошняга, зніклі. Навука лічыла, што продкі сучасных людзей і неандэртальцы, нягледзячы на сваю відавую блізкасць, ніколі не ўтваралі сумесных пар і сем’яў. Аднак цяпер гэты пункт гледжання пастаўлены пад сумненне. БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Значная колькасць людзей, якія жывуць цяпер, маюць у сваёй біялагічнай структуры гены неандэртальцаў. Гэты, здаецца, неверагодны факт устанавіў навуковы калектыў...
|
|