Прагноз надвор’я на 13 мая
12.05.2010 16:57
—
Разное
|
У найбліжэйшыя суткі, 13 мая, у цэлым па Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі згусціцца туман. Папярэджанне аб гэтых негатыўных з’явах надвор’я Рэспубліканскі гідраметэацэнтр перадаў па рэгіёнах краіны. Вецер паўднёва‑ўсходні, ад 4 да 9 метраў за секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 10‑16 градусаў цяпла, удзень будзе 18‑24 градусы вышэй за нуль.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У найбліжэйшыя суткі, 13 мая, у цэлым па Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.Уначы месцамі, а ўдзень... |
|