На выходных — кароткачасовыя дажджы і навальніцы. 21.by

На выходных — кароткачасовыя дажджы і навальніцы

14.05.2010 14:35 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У выхадныя дні ў Беларусі захаваецца дажджлівае з навальніцамі надвор’е.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, найбліжэйшымі суткамі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—16°С,

днём плюс 18—24°С.

У Мінску 15 мая воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°С,

днём плюс 19—21°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 16 мая ноччу месцамі кароткачасовыя дажджы, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, па поўдні ў некаторых раёнах моцныя дажджы. Месцамі навальніцы. Вецер усходні, паўночна‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с, пры навальніцах парывы 15—18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 9—16°С, днём плюс 16—23°С.

17 мая на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—17°С, днём плюс 15—22°С, па ўсходзе да плюс 25°С.

У Мінску 16 мая воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер усходні 6—11 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°С,

днём плюс 19—21°С.
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика