Аляксандр Зімоўскі абмаляваў сцэнар адхілення Лукашэнкі ад улады
17.05.2010 21:43
—
Разное
|
Ці дажыве Беларусь сінявокая™ да 2011 году?
Поспехі маладой дзяржавы ў цэнтры Еўропы ў будаўніцтве незалежнай суверэннай дзяржавы не выклікаюць у астатніх нічога, акрамя зайздрасці. Зайздрасць — ціхі, схаваны і не заўсёды верыфікаваны працэс. Цяжка прадказаць, у што ён выльецца на міжнародным узроўні. Зрэшты, паняційны апарат для ўразумення гэтага тэксту цікаўныя могуць знайсці самастойна, у Разгледзім нейкі не вельмі фантастычны варыянт развіцця падзей. Натуральна, з папраўкай на будучую палітычную кампанію. Агульны ўнутраны фон: рэзкае пагаршэнне эканамічных умоў, рэальная інфляцыя ў першым паўгоддзі большая за 16%, рэгулярна даражэюць прадукты харчавання, бензін, паслугі ЖКГ, павялічваюцца мытныя пошліны і акцызы, рэзка падаюць даходы ад традыцыйных артыкулаў экспарту. Зніжэнне рэальных даходаў абумоўлена таксама масавым пераводам работнікаў на скарочаны працоўны дзень або адпраўленнем у неаплатныя адпачынкі, замарожваннем і / або зніжэннем заробкаў у дзяржсектары. Агульны міжнародны фон: скачкападобны рост замежных запазычанняў, усё большы ціск Песімістычны сцэнар: улады ідуць на жорсткія стабілізацыйныя меры, у адказ пачынаюцца лакальныя акцыі пратэсту, якія, па магчымасці, спыняюцца сіламі аховы парадку. Прафсаюзы вагаюцца і не могуць доўга ўтрымліваць работнікаў ад забастовак, спачатку пад эканамічнымі, а потым і палітычнымі лозунгамі. Першай ластаўкай становіцца ўсеагульны Напружаная атмасфера пагаршаецца наяўнасцю ў краіне т.зв. «спячых» экстрэмісцкіх груповак і ячэек, якія бяруць на сябе арганізацыю масавых гвалтоўных дзеянняў. Крызіс згуртоўвае мясцовых ультра, і дапамагае ім пашырыць свае шэрагі за кошт проста незадаволенай рабочай моладзі і вечна незадаволенай інтэлігенцыі і / або студэнцтва. Фактар медыя: яшчэ да пачатку агульнанацыянальнай палітычнай кампаніі СМІ суседніх дзяржаў пачынаюць узгоднена і незычліва асвятляць падзеі, якія ў нас адбываюцца. Усё большы паток крытычнай інфармацыі не можа застацца без увагі. Цікаўнасць і скандальнасць, не ў апошнюю чаргу, забяспечваюцца масіраваным злівам кампрамату на вышэйшых службовых асобаў. У чацвёртым квартале (кастрычнік) у СМІ адбываецца ўцечка інфармацыі аб аднаўленні «газавай вайны», тэма дамінуе у агульнанацыянальнай выбарчай кампаніі. Еўропа выказвае заклапочанасць. Суседзі Беларусі сінявокай™, якія перажываюць рэнесанс узаемаадносін, заяўляюць, што ў прымежных ПСГ дастаткова газу, каб забяспечыць своечасовыя пастаўкі на ўзроўні наяўных дамоўленасцяў, аж да пачатку эксплуатацыі магістралі «Паўночны паток». Еўропа вітае дальнабачнасць РАТ «Газпром»™. Уваходзіць (з крыкам «замежжа!») «далёкі ад апазіцыі» Заслона Аптымістычны сцэнар: акурат над ім працую. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці дажыве Беларусь сінявокая™ да 2011 году?
|
|