Аляксандр Фядута: Гэта годная ацэнкай нашай працы
18.05.2010 14:39
—
Разное
|
Эксперт «Гавары праўду» Аляксандр Фядута пра ператрусы, што адбываюцца ў офісах кампаніі па ўсёй краіне.
«На мой погляд, улады рыхтаваліся да ціску на кампанію. А тое, што гэта адбылося зараз так паказальна і масава, можа быць звязана з нашай ініцыятывай па перайменаванні вуліцы Ульянаўскай у вуліцу імя Васіля Быкава. На сёння мы ўжо сабралі больш за 10 тысяч подпісаў. Дынаміка збору подпісаў большая, чым за любога кандыдата ў прэзідэнты. Такія рэчы і палохаюць улады больш за ўсё. Ператрусы, што праходзяць па ўсёй краіне, гэта годная ацэнка нашай працы». Запісаў ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|