Без хлусні
19.05.2010 10:55
—
Разное
|
Мы абавязаны абараніць Уладзіміра Някляева, усіх, хто яго падтрымлівае, ад гвалту і маны. Піша Віталь Тарас. «Калі гвалт урываецца ў ціхамірнае людское жыццё — твар гвалту палае ад самаўпэўненасці, ён так і на сцягу нясе, і крычыць: „Я — Гвалт! Разыйдзіся, рассунься — расцісну!“ Але гвалт хутка старэе, няшмат гадоў — ён ужо не ўпэўнены ў сабе, і, каб трымацца, каб выглядаць прыстойна, — абавязкова выклікае сабе ў хаўруснікі Хлусню. Бо гвалту няма чым прыкрыцца, акрамя хлусні, а хлусня можа трымацца толькі гвалтам. І не кожнага дня, не на кожнае плячо кладзе гвалт сваю цяжкую лапу: яно патрабуе ад нас толькі пакорлівасці хлусні, штодзённага ўдзелу ў хлусні — і ў гэтым уся вернападданасць». Гэтыя радкі напісаны не ў сённяшняй Беларусі. Іх аўтар — Аляксандр Салжаніцын, які напісаў свой славуты артыкул «Жыць без хлусні» («Жить не по лжи!») 12 лютага 1974 года. У той жа дзень выдатны расійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі быў арыштаваны КДБ ў Маскве і дастаўлены ў Лефортава. Адтуль ён быў высланы самалётам у ФРГ, ён і яго сям’я пазбаўлены савецкага грамадзянства. У той самы дзень салжаніцынскае «Жыць без хлусні!» пайшло ў маскоўскі самвыдат, распаўсюдзілася па ўсёй краіне, стала часткай сучаснай літаратуры і публіцыстыкі. Але, як бачым, гэты заклік усё яшчэ не зрабіўся для нас часткай гісторыі. Не абавязкова беларускі паэт Уладзімір Някляеў, яго паплечнікі па грамадскай кампаніі «Гавары праўду!» кіраваліся салжаніцынскім артыкулам. Але грамадзянскі пафас, неабходнасць гаварыць праўду, жыць без хлусні сёння нагэтулькі ж актуальныя, як і сорак гадоў таму.Гвалт у выглядзе масавых ператрусаў і затрыманняў актывістаў, без усялякага сумневу, будзе прыкрывацца, як заўжды, татальнай маной уладаў. Таму мы павінны, проста абавязаны гаварыць праўду. Мы абавязаны абараніць Уладзіміра Някляева, усіх, хто яго падтрымлівае, ад гвалту і маны. Абавязаны абараніць свабоду слова! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|