Фэст моладзевай журналістыкі ў Гродна. 21.by

Фэст моладзевай журналістыкі ў Гродна

19.05.2010 10:55 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тры дні будзе доўжыцца ІІ Фэст моладзевай журналістыкі «Твой стыль», арганізаваны грамадскімі аб’яднаннямі «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і «Цэнтр «Трэці Сектар».

Мерапрыемства распачнецца 21 мая. У праграме запланаваны майстар‑класы ад вядомых беларускіх журналістаў, прэзентацыі моладзевых інфармацыйных праектаў, выстава рэпартажных фота гродзенскіх аўтараў і вынікаў конкурса «Прэс‑фота Беларусі 2010». Апрача гэтага арганізатары прапануюць багатую культурніцкую праграму: хэнд‑мэйд выстава «У Тваім Стылі», канцэрт гуртоў «Босае сонца», «ZnaROCK», «Пётр Клюеў Бэнд», рэпера Vinsent, ірландскія танцы.

Паглядзець поўную праграму Фэсту і падаць заяўку на ўдзел у майстрах‑класах можна на сайце «Твой Стыль».

Першы Фестываль моладзевай журналістыкі «Твой стыль» адбыўся ў траўні 2007 года. Удзел у ім бралі больш за 150 чалавек.


ХМ, Гродна

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры дні будзе доўжыцца ІІ Фэст моладзевай журналістыкі «Твой стыль», арганізаваны грамадскімі аб’яднаннямі «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і «Цэнтр «Трэці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика