Чырвоную кнігу Беларусі чакаюць змены. 21.by

Чырвоную кнігу Беларусі чакаюць змены

20.05.2010 10:25 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заолагі ўнеслі прапановы па змяненні статусу некаторых відаў, унесеных у Чырвоную кнігу Беларусі,

паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Дзяржаўнага навукова‑вытворчага аб’яднання «Навукова‑практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах» Віталь Сяменчанка 19 мая на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, статус відаў, колькасць якіх у выніку прыродаахоўных мерапрыемстваў павялічылася, прапануецца панізіць.

У іх ліку, напрыклад, рыба рапушка. Для некаторых відаў, у прыватнасці фарэлі, прапануецца ўвесці бінарны статус. Гэты від можна будзе выкарыстоўваць для спартыўнага рыбалоўства, і разам з тым ён застанецца ў Чырвонай кнізе, таму лоўля фарэлі будзе праходзіць пад строгім кантролем.

Акрамя таго, з новай Чырвонай кнігі плануецца выключыць шэраг відаў, якія фактычна зніклі.

На тэрыторыі Беларусі больш не сустракаюцца еўрапейская норка і рачная жамчужніца. Аднак перад выключэннем з Чырвонай кнігі неабходна правесці ўлік такіх відаў, адзначыў Сяменчанка.

Як паведаміў выканаўца абавязкаў дырэктара Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАНБ Аляксандр Пугачэўскі, вучоныя прапанавалі ўнесці ў новае выданне Чырвонай кнігі 14 розных відаў раслін, якія ўпершыню выяўлены на тэрыторыі Беларусі.

Паводле яго слоў, на сёння ў Чырвонай кнізе Беларусі 103 пазваночныя, 85 відаў беспазваночных і 274 віды раслін і грыбоў. Чырвоная кніга перавыдаецца раз у 10 гадоў, чарговае перавыданне адбудзецца ў 2013 годзе. Пры гэтым спіс рэдкіх жывёл і раслін можа змяняцца часцей.


Анастасія Янушэўская, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заолагі ўнеслі прапановы па змяненні статусу некаторых відаў, унесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Дзяржаўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика