«Портэр» атрымаў золата
25.05.2010 16:33
—
Разное
|
Гатункі піва «Аліварыя Портэр» і «Аліварыя Экстра» высока ацанілі ў Бельгіі і Аўстраліі.
Гатункі піва найстарэйшай мінскай піваварні Поспехі на міжнародных конкурсах будуць выкарыстаныя кампаніяў у тым ліку і дзеля прасоўвання прадукцыі на знешніх рынках. У самых смелых планах выхад на еўрапейскія рынкі — Літва, Латвія, Германія, Бельгія. А пакуль «Аліварыя» досыць паспяхова засвойвае расійскі рынак. Экспарт у Расію па стане на пачатак мая вырас у 91 раз: за апошнія чатыры месяцы 2009 г. у РФ паставілі 160 дал піва (1600 л), за першыя пяць месяцаў гэтага году — 14710 дал (147100 л).На прэс-канферэнцыі ўзгадалі таксама забарону ўжывання піва ў грамадскіх месцах. Па словах прадстаўнікоў кампаніі, папярэднія разлікі магчымых стратаў з-за новаўвядзення могуць прывесці да скарачэння долі на рынку піва на 1-2%. Па стане на студзень – красавік 2010 г., паводле звестак «Белдзяржхарчпраму», доля рынка ААТ «Піўзавод Аліварыя» складае 18,2 %.Доля імпартнага піва на беларускім рынку складае каля 30%. У сувязі з гэтым «Аліварыя» распачынае кампанію па стварэнні пазітыўнага вобраза беларускага піва ды змяненні стаўлення да яго з боку не толькі айчыннага, але і замежнага спажыўца. Дзеля гэтага кампанія абвясціла конкурс для СМІ на найлепшы аналітычны і інфармацыйны матэрыял. *** «Аліварыя» з’яўляецца найстарэйшым у Беларусі вытворцам піва. У маі 2008 года ААТ «Піўзавод «Аліварыя» стала часткай міжнароднага канцэрна Carlsberg A/S, які выкупіў долю Baltic Beverages Holding. На гэты час Carlsberg з’яўляецца стратэгічным інвестарам і адным з галоўных акцыянераў «Аліварыі». СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Піваварня «Аліварыя» заваявала дзве прэстыжныя міжнародныя ўзнагароды.
|
|