Фонд «Шанс» просіць дапамагчы 14‑гадовай Юлі Мурашцы ў вылячэнні цяжкага захворвання печані
31.05.2010 11:39
—
Разное
|
Міжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям »Шанс» просіць дапамагчы 14‑гадовай Юлі Мурашцы ў вылячэнні цяжкага захворвання печані, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю фонду Таццяна Жахоўская. Паводле яе слоў, Юліна хвароба асабліва не праяўляе сябе вонкава — няма болі, фізічных дэфектаў, затое ўнутры асталяваўся пастаянны страх, выкліканы небяспекай жыць як усё. Небяспечна есці шакалад і хвалявацца, небяспечна своечасова не выпіць лекі і забыцца на тое, што ў цябе хвароба. Захворванне дыктуе Юлі свае ўмовы: дзяўчынка ўжо прызвычаілася абыходзіць бокам кандытарскія і праводзіць час у бясконцых чэргах у паліклініцы. Каварны вірус, які пасяліўся з‑за невядомых прычын у Юліным целе, умела маскуецца, то заціхаючы на час, то абвастраючы хваробу. Юля хварэе з двух гадоў.Па характары яна сарамлівая і сціплая. Усё больш побач з бабуляй — Вольгай Паўлаўнай. Яе радуюць унучкіны поспехі ў вучобе. Дзяўчынка — лепшая вучаніца ў класе, прычым ёй асабліва лёгка даюцца хімія, фізіка і матэматыка. Юля ўдзельнічае ў вучнёўскіх алімпіядах рознага ўзроўню. Аднак хвароба сур’ёзна адцягвае ад вучобы: пропускі ў школе часам доўжацца па месяцы. Дзякуючы падтрымцы дабрачынцаў летась фонд »Шанс» аказаў дапамогу сям’і дзяўчынкі на 24 млн. рублёў. Зусім нядаўна дактары абнадзеілі Юлю: станоўчая дынаміка ў лячэнні ёсць. Аднак арганізм дзіцяці пачаў прывыкаць да прызначанага прэпарату, і ступень яго ўздзеяння знізілася. Кансіліумам урачоў інфекцыйнай бальніцы вырашана замяніць прэпарат на больш эфектыўны. На жаль, лекавы сродак »Пегасіс» не ўваходзіць у пералік бясплатных прэпаратаў, што прадастаўляюцца Міністэрствам аховы здароўя для лячэння гэтага захворвання. Юлі неабходна прайсці шасцімесячны курс тэрапіі «Пегасісам». Цана адной ін’екцыі — 830 тыс. рублёў, а агульны кошт лячэння — 15 млн. рублёў. Фонд «Шанс» просіць дапамагчы Юліі Мурашцы.Дабрачынны рахунак: № 3135000000100 у ААТ «Белгазпрамбанк», г. Мінск, код 742. Атрымальнік: Фонд «Шанс»; УНП 805001111. Прызначэнне плацяжу: «Ахвяраванне на лячэнне Мурашкі Юліі». Электронны кашалёк WebMoney у беларускіх рублях: B199756836033. Прызначэнне плацяжу: «Ахвяраванне на лячэнне дзіцяці Мурашкі Юліі». Пералічыць сродкі на дабрачынны рахунак фонду можна таксама праз плацежную сістэму EasyPay, выкарыстаўшы аўтаматычную форму аплаты на сайце фонду «Шанс» www.chance.by. Дакументы і дадатковая інфармацыя аб Юліі знаходзяцца на сайце Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям »Шанс» просіць дапамагчы 14‑гадовай Юлі Мурашцы ў вылячэнні цяжкага захворвання печані, паведаміла спецыяліст па...
|
|