6 чэрвеня — працэсія Божага Цела па цэнтральных вуліцах Мінска. 21.by

6 чэрвеня — працэсія Божага Цела па цэнтральных вуліцах Мінска

04.06.2010 15:45 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 чэрвеня ў Мінску адбудзецца працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела), што традыцыйна адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы на ўспамін таго дня, калі Ісус на Апошняй Вячэры ў Вялікі Чацвер устанавіў Эўхарыстыю.

Традыцыйна працэсія распачнецца цэлебрацыяй святой Імшы ў 9.00 каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы (пр. Незалежнасці, 44а). Працэсія, якая сфарміруецца на вуліцы Казлова, пройдзе па тратуары праспекта Незалежнасці, па вуліцах Берсана, Валадарскага, Інтэрнацыянальнай і завершыцца каля архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9).

Падчас шэсця, якое распачнецца ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы прыкладна ў 10.30, прадугледжаны чатыры прыпынкі‑стацыі: першая стацыя на плошчы Перамогі, дзе адбудзецца малітва з нагоды 65‑годдзя Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне, другая — на Кастрычніцкай плошчы, трэцяя — на плошчы Незалежнасці, чацвёртая — на плошчы Свабоды.

Падчас кожнай стацыі манстранцыя з Найсвяцейшым Сакрамэнтам будзе змяшчацца на прыгожа аздобленым троне, падрыхтаваным вернікамі пэўных парафій, будзе чытацца ўрывак з Евангелля, а затым святар прамовіць гамілію. Падчас кожнай стацыі прысутным будзе ўдзяляцца благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Перад заключным благаслаўленнем вернікі праспяваюць гімн «Te Deum» («Цябе, Бога, праслаўляем»), а завершыць урачыстасць спеў гімна «Магутны Божа».

У працэсіі прымуць удзел дзеці мінскіх парафій, якія сёлета прынялі Першую святую Камунію, а таксама прадстаўнікі розных малітоўных груп і рухаў. Урачыстасць працэсіі будуць надаваць харугвы і абразы з выявамі святых.

Падчас шэсця будзе раздавацца пітная вада. Працэсію будзе суправаджаць машына з гучнагаварыцелем, што дазволіць духавенству і вернікам прымаць актыўны ўдзел у спевах і малітвах.

Плануецца, што завершыцца працэсія ў 14.00.


catholic.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна працэсія распачнецца цэлебрацыяй святой Імшы ў 9.00 каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы (пр. Незалежнасці, 44а).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика