Манаполіі: натуральныя і ненатуральныя. 21.by

Манаполіі: натуральныя і ненатуральныя

11.06.2010 13:39 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Манаполія — рэч для эканомікі краіны вельмі негатыўная.

Яна цісне прадпрымальніцкую ініцыятыву, усяляе ў рынкавых гульцоў адчуванне бесперспектыўнасці і несправядлівасці.

Але ў эканоміцы здараецца так, што пазбегнуць існавання манаполій немагчыма. У гэтым выпадку дзяржава ўсталёўвае для манаполіі правілы гульні, якія абмяжоўвалі б яе магчымасць адвольна ўсталёўваць на рынку цэны. Напрыклад, «Газпром». Ён не можа адвольна ўсталёўваць кошты на газ для расійскіх спажыўцоў. Гэты працэс дакладна адрэгуляваны.

У нас, па ідэі, таксама ёсць міністэрства эканомікі, якое сочыць за захаваннем антыманапольнага заканадаўства. І ў шэрагу сфер гэта працуе. Цэны на нафтапрадукты Белнафтахім не можа ўсталёўваць адвольна. Цэны на газ Белтрансгаз таксама не можа ўсталёўваць адвольна. Хаця, напэўна, хацелі б. Бо ні ў кога іншага спажыўцы, як фізічныя, так і юрыдычныя асобы, набыць яго не могуць.

Тым не менш, іх рэнтабельнасць жорстка кантралюецца.

Адзіная манаполія, якая знаходзіцца сёння па‑за працэсам дзяржаўнага рэгулявання, — «Белтэлекам». Гэтае прадпрыемства можа ўсталёўваць кошты цалкам адвольна. Рэнтабельнасць можа быць усталяваная на ўзроўні 10, 100, 300 або 1000 адсоткаў. Ясна, што ў такой сітуацыі не трэба напружвацца, не трэба думаць, як бегчы па дыстанцыі, як зрабіць прадпрыемства больш эфектыўным, дынамічным, укараняючы новыя тэхналогіі і паслугі.

Указ 60 якраз і быў скіраваны на ліквідацыю гэтай манаполіі. Але на гэты бок Указа якраз увагі і не звярнулі. Затое абавязалі правайдэраў рэгістраваць паштовыя скрыні і «хосціць» рэсурсы зоны .by у Беларусі.

А ў гэты час манаполія пайшла на хітры крок. Знізіла кошт інтэрнэту для юрыдычных асоб у 10 разоў (не спрачаюся, гэта пазітыўны крок, але якая ж была тады яе рэнтабельнасць — 1000 працэнтаў?). Але ў 10 разоў цэны знізілі не для ўсіх юрыдычных асоб. Для тых, хто меў ліцэнзіі на прадстаўленне інтэрнэт‑паслуг, пакінулі практычна без зменаў.

Тым самым усе камерцыйныя правайдэры адразу аказаліся неканкурэнтаздольнымі. Сапраўды, хто будзе карыстацца камерцыйнымі аператарамі інтэрнэт, калі кошты ў іх па азначэнні амаль у 10 разоў вышэйшыя.

Параўнальны аналіз коштаў для розных катэгорый спажыўцоў на паслугі доступу ў сетку інтэрнэт з хуткасцю 1 мб/с наступныя:

для фізічных асоб — 100 тыс. рублёў

для юрыдычных асоб — 120 тыс. рублёў

для аператараў з ліцэнзіяй — 1 мільён 120 тысяч рублёў

Відавочна, гэты крок скіраваны на спусташэнне камерцыйных правайдэраў. У чыіх інтарэсах гэта робіцца — пытанне адкрытае. Ясна адно. Праз 2‑3 месяцы яны цалкам пазбавяцца кліенцкай базы і са сваімі правадамі «апошняй мілі» будуць каштаваць капейкі.

Потым хтосьці павыкупляе ўсіх гэтых правайдэраў за смешныя грошы, стварыўшы аднаго вялікага аператара, які рэальна апынецца першым кандыдатам (і другім пасля «Белтэлекама») на атрыманне ліцэнзіі на вонкавы трафік.

Каб лепш зразумець гэты фокус, уявіце, што заўтра акцыянуюць «Белтрансгаз». Яго ўласнік — «Газпром» — прыме рашэнне прадаваць газ канчатковым спажыўцам у Беларусі па 100 даляраў, а рэгіянальным структурам — Гроднаблгазу, Гомельаблгазу і іншым па 1000 даляраў за тысячу кубоў.

Усе актыўна пачнуць падключацца да магістральнай «ніткі», ігнаруючы рэгіянальныя структуры, альбо пераходзіць на альтэрнатыўныя крыніцы энергазабяспечання — тапіць мазутам і г.д. Рынкавая капіталізацыя ўсіх абласных сетак пачне імкнуцца да нуля. І тады «Газпром» павыкупляе іх літаральна за капейкі. Такім чынам, заплаціўшы толькі за цэнтральны газаправод, можна практычна задарма набыць усю інфраструктуру беларускай газатранспартнай сеткі.

Такі ж механізм рэалізуецца сёння на рынку тэлекамунікацый.

Толькі ўсё гэта ўжо знаёмае. Надта гэта ўсё нагадвае закладныя аўкцыёны і іншыя фокусы 90‑х гадоў, у выніку якіх вялізныя капіталы зрабілі сабе хлопцы тыпу Уладзіміра Патаніна, Міхаіла Прохарава і Рамана Абрамовіча.

А хацелася б, каб у Беларусі з’яўляліся прадпрымальнікі тыпу Майкла Дэла, Біла Гейтса і Стыва Джобса, якія могуць стаць перад любой аўдыторыяй і заявіць: «Я стаў багатым не таму, што набыў за бясцэнак «Нарыльскі Нікель» або нафтавае радовішча, а таму, што стварыў новы прадукт, які спадабаўся мільёнам людзей».


tsepkalo.livejournal.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Манаполія — рэч для эканомікі краіны вельмі негатыўная. Піша Валеры Цэпкала.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика