Вінцук выгнаў Паўла. Лявон выгнаў Алеся. Лёша выгнаў Франка
11.06.2010 13:39
—
Разное
|
Сапраўдны мужчына павінен пасадзіць дрэва, паставіць хату і выгадаваць сына. Сапраўдны старшыня БНФ павінен кагосьці выгнаць. Абрагам радзіў Ісака, Ісак радзіў Якава. Кніга быцця БНФ гучыць іначай: Вінцук выгнаў Паўла. Лявон выгнаў Алеся. Лёша выгнаў Франка. А за што? А што ў Інтэрнэце нешта сказаў. Алеся Міхалевіча выключылі, бо ён у інтэрнэце нешта сказаў. Цяпер канкурэнтны бок выключае Франка Вячорку, што ён нешта сказаў. Ізвініце, можа я чагосьці не панімаю. Можа, прасцей выключыць доступ да інтэрнэта на сядзібе БНФ? Каб не драбіцца з хуткасцю амёбаў. Франак варты павагі за сваю актыўнасць, і тое, што яго разам з Шылам спецслужбы правялі ў армію і з арміі па адным сцэнары, паказвае, якую ўвагу яны яму надаюць. Франак заслугоўвае пагарды за тую адсутнасць палітычнай культуры, з якой ён у часе нармальнай палітычнай палемікі адносна выбару партыйнага курсу пачаў біць ніжэй пояса пад бабскае пляткарства. І павага, і пагарда не вечныя. Як бы ні было, не дзеліцеся, хлопцы. Дзяліць Вам няма чаго. Андрэй Дынько Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўдны мужчына павінен пасадзіць дрэва, паставіць хату і выгадаваць сына. Сапраўдны старшыня БНФ павінен кагосьці выгнаць. Піша Андрэй Дынько. |
|