Асаблівасці арганізацыі сёлетніх урачыстасцяў у Будславе. 21.by

Асаблівасці арганізацыі сёлетніх урачыстасцяў у Будславе

11.06.2010 16:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1—2 ліпеня падчас галоўных урачыстасцяў у Будславе, як і ў мінулым годзе, па ініцыятыве органаў МУС з мэтай гарантавання максімальнай бяспекі ўдзельнікаў мерапрыемстваў вакол касцёла будуць усталяваны турнікеты з металашукальнікамі.

Забараняецца мець пры сабе халодную, агнястрэльную і газавую зброю, выбуховыя рэчывы, рэжучыя і колючыя прадметы, шкляныя бутэлькі і іншыя рэчы, якія могуць несці пагрозу для жыцця і здароўя людзей.

Перад алтаром будзе абсталяваны сектар для інвалідаў. Палаткавы гарадок для пілігрымаў будзе арганізаваны на тэрыторыі былога аэрадрома, каля якога будзе таксама размяшчацца стаянка для аўтобусаў. Праезд на стаянку плануецца арганізаваць толькі з боку вёсак Крывічы і Даўгінава. Месцы паркоўкі аўтобусаў будуць абазначаны.

Праезд у цэнтр Будслава для легкавых аўтамабіляў будзе перакрыты 1 ліпеня з 12.00.

Стаянка для легкавых аўтамабіляў духавенства прадугледжана за будынкам кляштара. Праезд на стаянку магчымы толькі пры наяўнасці пропуску вызначанага ўзору.


catholic.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мэтай гарантавання бяспекі ўдзельнікаў мерапрыемстваў вакол касцёла будуць усталяваны турнікеты з металашукальнікамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика