Тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя сёння ў Брэсце і Мінску
11.06.2010 18:13
—
Разное
|
У Брэсце і Мінску сёння тэмпература паветра паднялася да рэкордна высокіх адзнак для гэтага дня, паведаміла начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. У Брэсце усталяваны рэкорд дня — плюс 31 градус. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны 11 чэрвеня 1999 г., тады слупок тэрмометра дасягнуў адзнакі плюс 30,9 градуса. У сталіцы сёння паўтарыўся рэкорд тэмпературы, які трымаўся з 1937 года. Тады ў Мінску 11 чэрвеня было 30,1 градуса вышэй за нуль.Так як гарачае надвор’е яшчэ захаваецца, у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры мяркуюць, што можна чакаць новых тэмпературных рэкордаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце і Мінску сёння тэмпература паветра паднялася да рэкордна высокіх адзнак для гэтага дня, паведаміла начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў...
|
|