У чацвер пачнецца пацяпленне. 21.by

У чацвер пачнецца пацяпленне

16.06.2010 10:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 17 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна‑заходні 6—11 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—11°C, днём 17—23°C.

У Мінску ў чацвер пераменная воблачнасць. Ноччу без ападкаў, днём магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Вецер паўночна‑заходні 6—11 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°C, днём 18—20°C.

18 чэрвеня сіноптыкі прагназуюць па краіне пераменную воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём у паўднёва‑заходніх раёнах Брэсцкай вобласці кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер ноччу слабы, днём паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—10°С, днём 20—26°С.

У Мінску 18 чэрвеня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер ноччу слабы, днём паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°C, днём 22—24°C.

19 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўднёва‑заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у дзённы час у заходніх раёнах месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—17°С, днём 18—24°С, па паўднёвым усходзе да 27°C.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 17 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика