Баявыя праваслаўныя берэты
17.06.2010 13:49
—
Разное
|
Выхаванцы вайскова-патрыятычных клубаў Гродзенскай епархіі здалі іспыт на права нашэння чорнага берэта.
(с) Фота Традыцыйны злёт вайскова-патрыятычных клубаў Гродзенскай епархіі праходзіць з 10 па 17 чэрвеня ў вёсцы Першамайская Шчучынскага раёна. У ім прымаюць удзел каля ста чалавек — дзеці і падлеткі, удзельнікі вайскова-патрыятычных клубаў пры Свята-Уладзімірскай царкве, Свята-Пакроўскім саборы ў Гродне і шчучынскай царквы Святога-Богаз’яўлення. На працягу сямі дзён, выхаванцы вайскова-патрыятычных клубаў адстойваюць сваё права на нашэнне сімвала адрознення байцоў — чорнага берэта з сімволікай клуба. Каб заслужыць яго, трэба валодаць цэлым наборам фізічных і маральных якасцяў, а таксама валодаць пэўнымі баявымі навыкамі. Экзамен на права нашэння берэта праходзіў у некалькі этапаў. Кадэты (навічкі клуба, вытрымалі выпрабавальны тэрмін) здавалі нарматывы, якія ўключаюць у сябе комплексныя сілавыя практыкаванні, марш-кідок пры поўным абмундзіраванні, стральбу, спецпадрыхтоўку. І самае галоўнае выпрабаванне — паядынак з калегамі ў рукапашным баі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выхаванцы вайскова-патрыятычных клубаў Гродзенскай епархіі здалі іспыт на права нашэння чорнага берэта.
|
|