Справа для дамскіх пальчыкаў + фота. 21.by

Справа для дамскіх пальчыкаў + фота

22.06.2010 12:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ганчарная справа ў жаночых руках? Так! Калі не ўсёй Беларусі, дык Гарадоцкага раёна, дакладна. Бо менавіта ў гэтым рэгіёне традыцыйнага ганчарства сталася так, што за справу адраджэння промыслу ўзяліся менавіта прадстаўніцы прыгожай паловы.

Настаўнік працы па адукацыі Алена Бараўцова (на фота ў цэнтры) прыйшла ў Гарадоцкі Дом рамёстваў шаснаццаць гадоў таму і вырашыла аднавіць колішнюю, амаль згубленую традыцыю стварэння глінянага посуду. Яна адшукала даўнейшых майстроў працы з глінай і пераняла ад іх сакрэты ляпіць і абпальваць гладышы, місы, спарышы, макітры. Майстры былі яшчэ з даваенных ганчарных дынастый і не забылі, як з кавалка гліны можна атрымаць патрэбную і практычную ў гаспадарцы рэч. Алена засвоіла ад іх тэхніку загартоўкі керамікі дымленнем і абварваннем, а ганчарны круг цяпер бездакорна дапамагае яе таленавітым рукам у стварэнні формаў.

Хоць шмат гадоў Алена Бараўцова ўзначальвае Гарадоцкі Дом рамёстваў, ганчарства не перастала быць яе захапленнем. Дарэчы, гэтая культурная ўстанова не раз прызнавалася лепшай у краіне, а ў 2007 годзе калектыў Дома рамёстваў за адраджэнне сваіх уласных традыцый атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта.

— Я заўсёды глядзела на ганчарства з узрушэннем, — кажа Алена Міхайлаўна, пачынаючы выводзіць на ганчарным крузе тонкасценны сувенірны збаночак. — Гэтае захапленне стала для мене не толькі любімым, але і справай гонару — адрадзіць наноў шматвяковую традыцыю.

Цяпер побач з Аленай ганчарны круг круціць і Ірына Шалаева (на фотаздымку). Яна, як і Алена Бараўцова, не лічыць, што ганчарства і кераміка — толькі мужчынскія абавязкі. Гэтак лічыць і яшчэ адзін кераміст цэнтра — Алена Архіпава. Нашчадкі колішніх майстроў у Гарадку ў асобах гэтых абаяльных жанчын імкнуцца да сваіх сапраўдных вытокаў, высока трымаючы планку народнага мастацтва. Не чакаючы, калі яго нарэшце пяроймуць моцныя мужчынскія рукі.

Анатоль Кляшчук, Звязда. Фота аўтара.

І ў працяг тэмы

І ў працяг тэмы

Сёння ў вёсцы Гарадная Столінскага раёна — гэта поўдзень Беларусі і ў супрацьлеглым баку ад Гарадка, пачынаецца Другі міжнародны пленэр ганчароў. Ён будзе доўжыцца да 5 ліпеня і чакаецца, што ў ім прымуць удзел майстры з Расіі, Украіны, Польшчы, Прыбалтыкі, Германіі і Даніі. Вядома, не абыдзецца без сваіх утаймавальнікаў гліны і агню, толькі адных гараднянскіх будзе з дзясятак. Палескі фэст канстатуе жывую цікавасць і вяртанне да рамяства, якое існуе ад часоў з’яўлення на зямлі чалавека. Верагодней за ўсё менавіта ганчары былі першымі майстрамі на зямлі. Значыць, першымі ў Гарадку і Гарадной.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ганчарная справа ў жаночых руках? Так! Калі не ўсёй Беларусі, дык Гарадоцкага раёна, дакладна. Бо менавіта ў гэтым рэгіёне традыцыйнага ганчарства сталася так,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика