І хто ж гэтыя сябры?
22.06.2010
—
Разное
|
Лукашэнка сказаў, што краіна сабрала неабходную суму для пагашэньня свайго доўгу перад "Газпромам".
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што загадаў ураду перакрыць транзыт расейскага газу праз тэрыторыю Беларусі датуль, пакуль "Газпром" не пагасіць запазычанасьць у 260 мільёнаў даляраў за транзыт праз тэрыторыю Беларусі "Газпром" вінен 260 мільёнаў, з улікам траўня, за транзыт. Я загадаў ураду перакрыць транзыт газу празь Беларусь, пакуль не заплаціць "Газпром". Яны нам за паўгода ні капейкі не заплацілі. Да якога цынізму і абсурду можна дайсьці, калі ты вінен мне 260 мільёнаў даляраў, я табе — 190 мільёнаў даляраў, і ты пачынаеш мне за гэта закручваць вэнтыль", — сказаў А.Лукашэнка падчас сустрэчы зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым. "Хачу публічна вас праінфармаваць пра той канфлікт, які перарастае ў газавую вайну паміж "Газпромом" і Беларусьсю. Кажуць, што гэта спрэчка гаспадарчых суб'ектаў, але я не разумею, як тады такая спрэчка можа перарасьці на ўзровень вышэйшага палітычнага кіраўніцтва краіны. Гэта ўжо ня спрэчка гаспадарчых суб'ектаў. Прабачце, калі нас пачынаюць прыніжаць ці то катлетамі, ці то каўбасой, маслам і блінамі, — мы гэта ўспрымаем як зьнявагу беларускага народу. Так не пасуе паводзіць сябе прэзыдэнту, у тым ліку суседняй саюзнай дзяржавы", — сказаў А.Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лукашэнка сказаў, што краіна сабрала неабходную суму для пагашэньня свайго доўгу перад "Газпромам".
|
|