Лукашэнка — Еўропе: «На Расію спадзявацца абсалютна нельга»
25.06.2010 23:46
—
Разное
|
Аналітыкі ламаюць дзіды, хто перамог у газавай вайне. Ва ўсякім разе, на «Еўраньюс» дуэль з «Газпрамам» Лукашэнка выйграў адназначна.
Канал «Еўраньюс» паказаў увечары 25 чэрвеня ўстык дзве гутаркі — з газпрамаўскім споўксмэнам Купрыянавым і Лукашэнкам. На фоне анемічнага Купрыянава, што прамаўляў драўляныя фразы ў духу «спрэчкі гаспадарчых суб’ектаў», беларускі афіцыйны кіраўнік выглядаў згусткам эмоцый, і найперш — праведнага гневу. Гэты быў той выпадак, калі дастаткова было назваць рэчы сваімі імёнамі. «У іх вока гарыць на дзяржаўную ўласнасць у Беларусі», — патлумачыў Лукашэнка першую сапраўдную прычыну газавай атакі. Маўляў, «хочуць прыхапіць яе за бесцань».Другая ж прычына — «ім не падабаецца тут Лукашэнка». Ну і трэцяе — «асабістыя матывы, пра якія вы таксама добра ведаеце». Увогуле атрымалася не столькі пра газ, колькі пра выбары. «Усё абсалютна зразумела. Ідзе ціск напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. І наша апазіцыя, і яны [расійцы] мяркуюць, што Лукашэнка дзеля захавання ўлады перад выбарамі, каб Лукашэнку Крэмль падтрымаў і прызнаў, здасць усё», — патлумачыў ён карэспандэнту «Еўраньюс», якога Пра абарону незалежнасці, імперскае мысленне Крамля ды жаданне ўтрымаць Беларусь у сферы свайго ўплыву гаспадар кабінета казаў у такіх выразах і так палымяна, нібы ягонымі вуснамі прамаўляў сам Зянон Пазняк. Сутнасць крамлёўскага падыходу да Беларусі была сфармулявана пяццю інфінітывамі запар: «Узяць, закруціць, нахіліць, прыціснуць, задушыць».Усё было горача і пераканаўча. Еўропа ўбачыла Заадно ён падкрэсліў, што еўрапейцам варта болей інтэнсіўна шукаць альтэрнатыўныя шляхі пастаўкі вуглевадароднай сыравіны: «На Расію спадзявацца абсалютна нельга». Аднак Еўропа не пачула ні слова пра тое, чаму з гэнакай брыдкай, невылечнай, драпежнай імперыяй мудрае кіраўніцтва сінявокай рэспублікі 15 гадоў гуляе ў «раўнапраўную інтэграцыю». І не выключана, што яшчэ глыбей засуне суверэнітэт у імперскую пашчу, падпісаўшы пасля выбрыкаў Мытны звяз.Аляксандр Класкоўскі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ягонае інтэрв’ю «Еўраньюс» каментуе ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі. |
|