Інтэлектуалы: Не дапусціце варварства з царквой у Навагрудку!
29.06.2010 22:18
—
Разное
|
Зварот падпісалі філосафы Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч, архітэктарка Ірэна Лаўроўская, мастацтвазнаўцы Сяргей Харэўскі і Максім Жбанкоў.
Барысаглебская царква ў Наваградку. Помнік, гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. Фота Змітра Міхневіча. Цыбуліны ўжо вырабленыя. Фота Змітра Рагачова. У сродкі масавай інфармацыі, Таварыства аховы помнікаў паведаміла пра рэканструкцыю Барысаглебскай царквы Гэта ня першы выпадак вандалізму і барабарства, што пад выглядам рэканструкцыі культавых збудаваньняў дэманструе РПЦ у Беларусі. Гэтак, на будынку дамініканскага касьцёла, помніка эпохі Барока XVII ст. у Клецку, што перададзены цяпер пад царкву, самавольна быў пастаўлены Нявечацца ня толькі колішнія каталіцкія ці ўніяцкія храмы, а ўжо й самыя праваслаўныя, перарабляюцца на расейскі капыл. Царкоўнымі ўладамі быў разбураны Малы гасьціны двор XVIII стагодзьдзя ў Менску, пл. Свабоды, 19–21 і многія іншыя помнікі гісторыі і культуры Беларусі. Гэткая практыка сталася ўжо нормаю. Лічым сваім маральным абавязкам апэляваць да грамадзянскай і культурніцкай супольнасьці краіны з мэтаў выказаць рашучы пратэст супраць антыкультурнай, антыбеларускай дзейнасьці РПЦ. Зьвяртаем таксама ўвагу на тое, што разбурэньне аўтахтоннай культуры і беларускіх гістарычных помнікаў — адна з праяваў тыповай каляніяльнай палітыкі, што расейскія ўлады ажыцьцяўлялі цягам некалькіх мінулых стагодзьдзяў у акупаванай і далучанай да імпэрыі Беларусі. Цяпер гэтую палітыку працягвае РПЦ. Мы патрабуем спыніць разбурэньне нашай спадчыны! Алесь Анціпенка, філёзаф, Сяргей Харэўскі, гісторык культуры Ірэ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зварот падпісалі філосафы Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч, архітэктарка Ірэна Лаўроўская, мастацтвазнаўцы Сяргей Харэўскі і Максім Жбанкоў. |
|