ТБМ
29.06.2010 22:18
—
Разное
|
У хуткім часе ў нашай краіне пачнецца чарговая выбарчая прэзідэнцкая кампанія, гаворыцца ў звароце Сакратарыята Таварыства беларускай мовы. Розныя партыі і рухі пачалі вылучаць сваіх прэтэндэнтаў для ўдзелу ў будучых прэзідэнцкіх выбарах. Пры гэтым ствараюцца розныя ініцыятывы, групоўкі і альянсы, друкуюцца і агучваюцца палітычныя і эканамічныя праграмы, з’яўляюцца заказныя інтэрв’ю і публікацыі, асабліва ў апошнія часы. Усе выступоўцы называюць сябе дэмакратамі, змагарамі за правы чалавека, з розных бакоў крытыкуюць дзейную ўладу.Аднак пры гэтым назіраецца вельмі небяспечныя тэндэнцыя. Гэта поўнае, альбо значнае ігнараванне дзяржаўнай беларускай мовы пры агучванні ў СМІ сваіх праграмаў, заяў і платформаў. Прытым значная частка магчымых кандыдатаў добра ведае беларускую мову, можа вольна ёй карыстацца, але яны не робяць гэтага. І гэта адбываецца ў той час, калі ўвесь народ Беларусі разумее Значыць, яны хочуць спадабацца тым палітычным і фінансавым групоўкам на Усходзе і на Захадзе, якія ў сваіх інтарэсах падтрымліваюць русіфікацыю Беларусі. Таму ці варта верыць такім дэмакратам? З беларускім народам трэба гаварыць Сакратарыят ТБМ 29 чэрвеня 2010 г. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У хуткім часе ў нашай краіне пачнецца чарговая выбарчая прэзідэнцкая кампанія, гаворыцца ў звароце Сакратарыята Таварыства беларускай мовы. Розныя партыі і... |
|