Брокер сп’яну купіў 7 млн барэляў нафты
30.06.2010 12:26
—
Разное
|
П’яны брокер з Вялікабрытаніі, які купіў 7 млн барэляў нафты, быў пакараны за маніпуляванне цэнамі на сыравіну,
паведамляе брытанскае Упраўленне па фінансавым рэгуляванні і наглядзе (FSA). Стыў Перкінс ажыццявіў угоду 30 чэрвеня 2009 раніцай пасля празмернага спажывання алкаголю на выходных. Гэта прывяло да таго, што цэны на нафту Brent рэзка падскочылі ўверх і сталі выключна высокімі, што ўважаецца за парушэнне. Былы брокер аштрафаваны на 72 тыс. фунтаў стэрлінгаў. Апрача таго, яму забаронена працаваць у фінансавых установах мінімум пяць гадоў. Яго дзеянні, здаецца, былі вынікам моцнага алкагольнага ап’янення, што тлумачыцца алкагалізмам, у якім ён цяпер прызнаўся, кажуць у FSA. Аднак алкагалізм — не апраўданне ягоных дзеянняў, падкрэсліваюць службоўцы. Пэркінс ужо праходзіць курс лячэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
П’яны брокер з Вялікабрытаніі, які купіў 7 млн барэляў нафты, быў пакараны за маніпуляванне цэнамі на сыравіну, паведамляе брытанскае Упраўленне па фінансавым... |
|