Святарства — сон і ява
01.07.2010 21:13
—
Разное
|
Піша ў сваім блогу Пётра Рудкоўскі.
Наймацней жаданне быць святаром я адчуваў у 10–13 гадоў. Дні і ночы я праводзіў на Палавое даспяванне зрабіла сваю справу. З’явіліся іншыя сны, іншыя мары. Перапісванне малітваў замянілася пісаннем І так, ва ўзросце 16–17 гадоў аднавілася жаданне стаць святаром, але змянілася матывацыя. Эстэтыка ўступіла месца этыцы. Наперадзе, аднак, быў шэраг канфліктаў і выпрабаванняў. Паступленне ў духоўную семінарыю азначала перадусім сутыкненне з іерархіяй, то бок сакралізаванай уладай. Іерархія пранікала ўсё: структуру касцельнай улады, дактрыну, літургію, этыку, студэнцкае (дакладней, «клерыцкае») жыццё, сяброўскія адносіны. Так, нават сяброўства. Нярэдка даводзілася чуць, што, напрыклад, сяброўства духоўнай асобы са свецкай — рэч непрымальная, а з асобай жаночага полу і пагатоў. Запомніўся лацінскі вершычак на гэтую тэму: Dixit laicus clero: numquid tibi amiсus ero (Сказаў свецкі духоўніку: ніколі сябрам не буду тваім). Аднойчы я меў такі сон. Апынуўся ні то ў храме, ні то палацы, ззяючым нейкай незвычайнаю беллю. Праз момант заўважаю яшчэ адну асаблівасць: сцены, падлога, калоны і алтар гэтага Неўзабаве, аднак, з’явілася чацвёртая опцыя: Ордэн Прапаведнікаў. Адкрыццё гэтага ордэна было сапраўды благаслаўлёным і радасным момантам. Дэмакратычны спосаб кіравання, адкрытасць на сучасны свет, лагодны антыклерыкалізм — і ўсё гэта ў спалучэнні з моцнай укарэненасцю ў Евангелле і багатай У часе фармацыі ў ордэне рэдка думаў пра гэта. Святарства асацыявалася перадусім з іерархіяй, у звязку з чым явілася яно як нешта амбівалентнае, а перспектыва прыняцця пасвечанняў змяшчала ў сабе трывожныя ноты. Пакуль я быў на пачатковай стадыі фармацыі і можна было быць «папросту» дамініканцам, а прыняцце святарскага сану было аддаленай перспектывай, усё ішло даволі гладка і лёгка. Але надышоў час прымаць больш сур’ёзныя і «дарослыя» рашэнні. Першы драматычны сігнал з’явіўся ў конадзень дыяканскіх пасвечанняў. Ён паходзіў знутры. Неспакой, трывога, разгубленасць і паняверка запаланілі мяне. Гадзіну ці паўтары я кружляў самотна ва ўнутраным дворыку кракаўскага кляштара, шэпчучы малітоўныя звароты Вяночка да Божай Міласэрнасці. Неўзабаве, у працэсе аўтарэфлексіі, пачалі праясняцца і тэматызавацца прычыны тае трывогі і неспакою. У якой ступені святар можа захаваць інтэлектуальную незалежнасць? Ці этычна прымаць святарскія пасвечанні, прадчуваючы, што ты будзеш, магчыма, разыходзіцца з некаторымі пунктамі афіцыйнага касцельнага вучэння? З другога боку, што такое афіцыйнае навучанне? Чым апраўдана яго абавязальная сіла? — такія пытанні былі зместам майго духоўнага крызісу. Да паглыблення крызісу спрычыніліся і іншыя фактары. Абудзілася туга па каханні. Навалілася пачуццё «палавіністасці» і ненатуральнасці жыцця ў цэлібаце. Гэты момант, вядома ж, уяўляў сабой сур’ёзны выклік не толькі для святарскага, але і дамініканскага вымярэння майго жыцця, бо хоць цэлібат не ўваходзіць у формулу дамініканскіх зарокаў, то ўсё ж маецца на ўвазе, а таксама фіксуецца ў канстытуцыях як адзін з сутнасных элементаў дамініканскага жыцця.Цягам 2005–2007 гадоў у Польшчы мелі месца гучныя выпадкі пакідання святарства і манаскага жыцця вядомымі асобамі: выбітным рэлігіязнаўцам і экуменічным дзеячам езуітам Станіславам Абіркам, філосафам і заснавальнікам Школы філасофіі і тэалогіі ў Варшаве дамініканцам Тадэвушам Бартасям, дэканам тэалагічнага факультэта Познаньскага ўніверсітэта, адным з найлепшых тэолагаў ксяндзом Томашам Вэнцлаўскім. У чым загадка гэтых сыходаў? Гэтае пытанне падкормлівала мае сумневы і прымушала адтэрмінаваць святарскія пасвечанні. Сёння многія, віншуючы мяне «са святарствам», суправаджаюць віншаванні трыумфалісцкай ноткай: «Ну, нарэшце вы дамагліся свайго» альбо «Віншую з гэтай вамі доўгачаканай падзеяй». Няцяжка заўважыць, што адтэрміноўку майго рукапалажэння многія ўспрымалі ці то як волю маіх настаяцеляў або/і біскупаў, якія быццам бы хацелі мяне за нешта пакараць, ці то як інтрыгу маіх ідэйных апанентаў. Але не, з боку ўладаў Ордэна асаблівых пярэчанняў не было, з боку біскупаў Беларусі была пэўная насцярожанасць, але пераважала ўсё ж добразычлівае стаўленне, а ідэйныя апаненты ўвогуле не мелі ніякага ўплыву на мой лёс. Адтэрміноўка была перадусім маім уласным рашэннем, абумоўленая сумневамі і маральнымі дылемамі. Таму цяжка атаясаміцца з прамоўленымі ў добрай веры віншавальнымі зваротамі кшталту: «нарэшце дамагліся!» альбо «вось, вамі доўгачаканая падзея». Насамрэч гэта была доўгапазбяганая падзея.Чаму ж я ўрэшце вырашыў прыняць рукапалажэнне? Цягам пяці апошніх гадоў давялося шмат чаго перажыць і пераасэнсаваць. Прызнаюся, што пачаткова я насцярожана ставіўся да гэтага прагнення. Не давяраў гэтаму даверу. Мне гэта асацыявалася з юнгаўскай праекцыяй — вось, маўляў, людзі выконваюць на мне акт сакралізацыі, несвядома атаясамліваюць мяне з нейкімі сваімі архетыпамі. Праз нейкі час, аднак, мадыфікавалася маё стаўленне да людзей, прагнучых маёй ардынацыі. Можа не ва ўсіх, але прынамсі ў многіх з гэтых людзей выразна заўважалася вера ў маё пакліканне. Здаровая хрысціянская вера. Многія маліліся за мяне і ахвяроўвалі за мяне добрыя ўчынкі. Прынамсі ў некаторых з іх было нешта іншае і большае, чым праекцыйная сакралізацыя.Тым не менш, нават гэтых двух фактараў — давер людзей і прысутнасць Прадбачнасці — было б недастаткова, каб я адважыўся прасіць аб рукапалажэнні, калі б не трэці фактар: (пера)асэнсаванне таго, чым насамрэч у хрысціянстве ёсць святарства. Трэба было здзейсніць нешта накшталт багаслоўскай археалогіі: перакапаць мноства інтэрпрэтацыйных слаёў і «дакапацца» да таго кораня, які даў пачатак таму, што мы мянуем — не вельмі трапна — «святарствам». У хрысціянстве ёсць толькі адзін Святар — Ісус Хрыстос. Ён жа — адзіны Пасярэднік. Апосталы не былі святарамі. Вучні апосталаў таксама імі не былі. Вучні вучняў… аж да трэцяга стагоддзя не былі святарамі. Супольнасць хрысціянаў не была hierarchia — пірамідападобнай структурай «духоўнай» улады — а была папросту ekklesia — скліканнем розных водле функцый, але роўных па статусе братоў і сёстраў у Хрысце. І сярод гэтых шматлікіх функцый існавала функцыя прасвітара, якая давала права дадзенай асобе быць «старэйшым» падчас літургічных спатканняў. Але гэтае «старшыняванне» не ператварала дадзенай асобы ў персону «вышэйшага гатунку», яна надалей заставалася «роўнай пасярод роўных».Для некаторых — выхаваных у «правільнай» каталіцкай ці праваслаўнай традыцыі — сказанае вышэй можа падацца скандальным, для іншых жа — асвоеных з пратэстанцкім вучэннем — наадварот: банальнасцю, нечым, што ўжо здавён падкрэсліваецца багасловамі рэфармаваных цэркваў. Насамрэч жа сфармуляваная вышэй рэфлексія не з’яўляецца ані скандальнай, ані банальнай. Прыгаданне пра карані прасвітэрскай паслугі дазволіла мне супакоіцца і без унутранага скрыгату прасіць аб рукапалажэнні. Лічу, што ў такой іерархізаванай і патрыярхізаванай інстытуцыі, як У той памятны дзень 24 чэрвеня я пачуў багата цёплых і поўных зычлівасці слоў. Але гэтая цеплыня часам сягала неапраўдана высокіх градусаў. Мая сястра апавядала, як некаторыя набожныя парафіянкі настойліва яе папраўлялі, калі яна казала проста «Пётра». Ойча Пётр — падкрэслена пазначалі яны, пераконваючы, што нават мая родная сястра павінна да мяне і пра мяне казаць не інакш, як толькі «Ойча». Добра, што хоць ніхто не дадумаўся маіх бацькоў схіляць да таго, каб велічалі свайго сына «айцом». Не перагінайма, браты і сёстры, з тытулятурай. Не перагінайма з сакралізацыяй царкоўных слугаў. Не шукайма земскіх субстытутаў Бога ці то ў выглядзе залатога цяльца, ці ў выглядзе «святога айца». Паважайма сваіх пастыраў, але не абагаўляйма іх.У рамках гэтага пасылу заранёў прашу прабачэння за тое, што буду без энтузіязму рэагаваць на звароты «ойча Пётр» альбо «ксёндз Пётр». На дадзеным этапе вяршыняй маіх амбіцый з’яўляецца быць братам і дапамагчы іншым станавіцца братам і сястрой для бліжніх. Пётра Рудкоўскі OP Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Піша ў сваім блогу Пётра Рудкоўскі. |
|