Эканамічны суд СНД адмовіўся склікаць пленум. 21.by

Эканамічны суд СНД адмовіўся склікаць пленум

03.07.2010 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раней Беларусь запатрабавала, каб для разгляду яе пазову адносна мыта на расейскую нафту быў скліканы пленум Эканамічнага суду СНД.Паводле БелаПАН, у паведамленьні суду гаворыцца, што ў адпаведнасьці з дамовай аб заснаваньні ЭўрАзЭС, правілы вытворчасьці і разгляду спраў у Эканамічным судзе і арганізацыя яго дзейнасьці вызначаюцца статутам.

"Статутам, у адрозьненьне ад палажэньня аб Эканамічным судзе СНД, не прадугледжваецца ў структуры суда ЭўрАзЭС пленума і ўстанаўліваецца, што рашэньне суда супольнасьці зьяўляецца канчатковым", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Эканамічны суд СНД таксама заяўляе: "У сувязі з распаўсюджваньнем рознай інфармацыі ў СМІ па гэтай справе службовыя асобы Эканамічнага суду не ўпаўнаважаны рабіць нейкія заявы або камэнтаваць разгляданыя справы, у тым ліку па працэдуры іх разгляду".

Нагадаем, 29 чэрвеня 2010 году ў Эканамічны суд СНД паступіў зварот Міністэрства юстыцыі Беларусі з просьбай як мага хутчэй склікаць пленум і разгледзець заяву ўраду аб прыпыненьні спагнаньня мыта на расейскія нафтапрадукты.

24 чэрвеня 2010 году ў ходзе распарадчага пасяджэньня Эканамічны суд адхіліў заяўленае беларускім бокам хадайніцтва аб часовай забароне спагнаньня Расеяй мыта на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь, да вырашэнььььня спрэчкі па сутнасьці. Размова ідзе аб пазове, зь якім Мінюст Беларусі зьвярнуўся ў Эканамічны суд 25 сакавіка.

24 чэрвеня калегія Эканамічнага суду СНД прызначыла наступнае судовае пасяджэньне паводле пазову ўраду Беларусі да Расеі аб неправамернасьці спагнаньня мыта на нафтапрадукты на 7 верасьня. У найбліжэйшыя два месяцы суд ня будзе працаваць з-за сэзоннага (канікулярнага) перапынку.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раней Беларусь запатрабавала, каб для разгляду яе пазову адносна мыта на расейскую нафту быў скліканы пленум Эканамічнага суду СНД.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика