Масква заганяе ў стойла
03.07.2010 17:00
—
Разное
|
Лукашэнка
Гэтае прызнанне вырвалася ў імпэце, калі ён даваў чарговы адлуп Мядзведзеву. Той здзекліва параіў калегу не ўлягаць у спам, а рухаць наперад Мытны звяз. Лукашэнка адплаціў той самай манетай, назваўшы рэпліку расійскага прэзідэнта балбатнёй. Вось у такім канструктыўным кантэксце (сапраўдны дыялог саюзнікаў!) і прагучала, не без гонару нават: «Павінен вам сказаць, што мы ні на ёту не зрабілі кроку назад, ні на міліметр не адстаём у Мытным звязе ні ад Расіі, ні ад Казахстана. Мы на сённяшні дзень ратыфікавалі ўсе дамовы і пагадненні, якія датычацца Мытнага звязу. Але яны гэтага не ведаюць. Гарантыю вам даю, што не ведаюць. У адваротным выпадку не было б гэтай балбатні па тэлевізары. Мытны кодэкс мы ратыфікавалі. Мы сёння ў той жа сістэме каардынат, што і яны».Дзіва што не ведаюць! Ад 30 чэрвеня, калі пайшла пагалоска пра патаемнае рашэнне дэпутатаў, усе яны, як і астатнія тутэйшыя дзеячы, маўчалі бы мыла з’еўшы. Калі б не сённяшні палемічны Кажу «крылатая», бо сёння ў Фігею з гэных спічрайтэраў. «Літаральна» — гэта значыць, што ўсе насельнікі сінявокай рэспублікі мусяць выглядаць, як херувімы. Тут жа гаворыцца акурат фігуральна. Ды бог з ёй, з безгустоўнай стылістыкай. Галоўнае — у сутнасці: за каго трымаюць вярхі гэты нібыта вольны люд, калі нават не лічаць патрэбным элементарна праінфармаваць аб прынятым «народнымі абраннікамі» рашэнні?А яшчэ болей істотнае тое, што на фоне такой навіны ўся гэта антымаскоўская фронда лопаецца як мыльная бурбалка. Калі ратыфікавалі — значыць, Масква марудна, але няўхільна заганяе ў сваё мытнае стойла.![]() Таму і дазваляе сабе Мядзведзеў пагарду: брыкайся, брыкайся, маўляў, усё адно нікуды не дзенешся! Аляксандр Класкоўскі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лукашэнка выдаў сакрэт палішынеля: Беларусь ратыфікавала Мытны кодэкс. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.
|
|