За апошнія суткі ў Мінску выпала палова ліпеньскай нормы ападкаў
05.07.2010 10:53
—
Разное
|
У ноч на 4 ліпеня ў сталіцы зарэгістравана 32 мм ападкаў, днём — яшчэ 13 мм, паведамляе meteoinfo.by. Паводле інфармацыі МНС, ноччу было падтоплена сем участкаў дарог, узровень вады склаў 10—20 см. Мінск стаў рэкардсменам сярод населеных пунктаў краіны. За сталіцай размясціліся гарады Мінскай вобласці. 44% месячнай нормы выпала за суткі ў Беразіно (40 мм), 37% — у Валожыне (33 мм), 31% — у Вілейцы (26 мм). У Жодзіне з‑за ліўня 4 ліпеня быў адменены матч чэмпіянату краіны па футболе «Тарпеда» — «Нафтан». Прычынай непагадзі стаў маларухомы атмасферны фронт, які будзе ўплываць на надвор’е ў краіне і 5 ліпеня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ноч на 4 ліпеня ў сталіцы зарэгістравана 32 мм ападкаў, днём — яшчэ 13 мм, паведамляе meteoinfo.by.
|
|