Аперацыя кастрацыя
05.07.2010 10:53
—
Разное
|
Зялёна Гура — невялікі горад на захадзе Польшчы — у чэрвені прыцягнуў увагу ўсёй краіны. Прычынай гэтаму стаў крок прэзідэнта горада (мэра) Януша Кубіцкага.
![]() Кастрыраваная скульптура ля ўваходу ў аквацэнтр. ![]() Вяртанне чэлеса на месца. ![]() Агнешка Вольская радая наданню скульптуры першапачатковага выгляду. ![]() Пан Януш паспрыяў адкрыццю у горадзе аквацэнтра і каб неяк аздобіць новы спартовы аб’ект, вырашыў замовіць у мясцовай мастачкі скульптурную кампазіцыю. Маладая мастачка — Агнешка Вольская — замову выканала і перад будынкам новага аквацэнтра паўстала кампазіцыя ў выглядзе мужчыны і жанчыны, якія выконваюць атлетычныя практыкаванні. На задуму пані Вольскай, атлеты былі аголенымі. Такі мастацкі крок і выклікаў абурэнне прэзідэнта Кубіцкага. Пабачыўшы на ўрачыстым адкрыцці скульптур мужчынскі чэлес, Я.Кубіцкі загадаў скульптарцы яго прыбраць. Агнешка Вольская пагадзілася, аднак гісторыя з кастрацыяй скульптуры хутка трапіла ў польскія цэнтральныя СМІ. Кубіцкі нечакана прачнуўся знакамітым, аднак вядомасць гэтая была і застаецца для яго не зусім жаданай. Пасля мноства кпінаў прэзідэнт Зялёнай Гуры вырашыў вярнуць чэлес на месца. І нават пачаў раздаваць інтэрв’ю, у якім адмаўляў свой удзел у кастрацыі прадмета мастацтва. Аднак позна. Яго далейшая палітычная кар’ера будзе неразрыўна звязаная з кастрацыяй скульптуры. АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На захадзе Польшчы «кастрыравалі» скульптуру. Рэальна. |
|