За “Хроснага бацьку” арыштавалі наклад крычаўскай газэты “Вольны горад”. 21.by

За “Хроснага бацьку” арыштавалі наклад крычаўскай газэты “Вольны горад”

10.07.2010 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Крычаве супрацоўнікі раённай міліцыі канфіскавалі наклад незалежнай газэты «Вольны горад». Паводле рэдактара Сяргея Няроўнага ў выданьні была інфармацыя пра скандальны фільм расейскай тэлекампаніі НТВ «Хросны бацька».Гэта й стала прычынай канфіскацыі газэты, лічыць журналіст:

«Усяго канфіскавалі 297 асобнікаў. Парушэньняў заканадаўства не было з нашага боку, бо незарэгістраваныя выданьні дазволена друкаваць у колькасьці 299 асобнікаў. Супрацоўнікі міліцыі адмовіліся, тым ня менш, аддаць наклад. Адмову яны матывавалі тым, што газэту адправяць на экспэртызу ў пракуратуру. Гэта юрыдычны абсурд. Пракуратура гэтым не займаецца. Мы ўжо напісалі скаргу ў пракуратуру. Мы пісьмова запатрабавалі ад начальніка раённага аддзелу міліцыі Вадзіма Кавалёва, каб нам вярнулі газэты», паведаміў праз тэлефон «Свабодзе» Сяргей Няроўны.

Як кажа спадар Няроўны трое супрацоўнікаў міліцыі ў званьні старшых лейтэнантаў спачатку арыштавалі на крычаўскім аўтавакзале кур’ера, які прывёз наклад выданьня са Смаленску. Там яно друкуецца. А ўжо ў міліцыі канфіскавалі самі газэты.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Крычаве супрацоўнікі раённай міліцыі канфіскавалі наклад незалежнай газэты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика