Псіхолаг: Мусіць быць і юрыдычная адказнасць псіхолага за разгалошванне медыцынскай таямніцы. 21.by

Псіхолаг: Мусіць быць і юрыдычная адказнасць псіхолага за разгалошванне медыцынскай таямніцы

14.07.2010 13:43 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі прыняты закон «Аб псіхалагічнай дапамозе». Псіхолагі цяпер абавязаныя даносіць пра злачынствы, пра якія даведаліся ад тых, хто да іх звярнуўся і раскрыў душу.

Гэта прапісана ў законе «Аб псіхалагічнай дапамозе», што быў падпісаны 1 ліпеня кіраўніком дзяржавы. Артыкул 15 закону кажа: «Псіхолагі абавязаныя паведамляць у праваахоўныя органы інфармацыю, якая складае прафесійную таямніцу, калі яна змяшчае звесткі аб здзейсненым асабліва цяжкім злачынстве альбо аб падрыхтоўцы цяжкага і асабліва цяжкага злачынства».

Новы закон каментуе вядучы псіхолаг Мiнскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям’i i дзяцей Жанна Міцкевіч.

«Пачуць пра цяжкія злачынствы — амаль нерэальная сітуацыя», — кажа яна. Жанна Міцкевіч лічыць, што, калі псіхолаг выслухоўвае чалавека, які нясе нейкую небяспеку для іншых, то, вядома, патрэбна прымаць меры.

Бо гэтая справа тычыцца не толькі пацыента, але і іншых людзей. Але трохі шкадуе, што няма пакуль яшчэ закону аб юрыдычнай адказнасці псіхолага за разгалошванне медыцынскай таямніцы, як, напрыклад, у Германіі. У многіх краінах псіхолаг не мае права нават калегам расказваць пра тое, што даведаўся ад пацыента.

«У нашым выпадку новы закон можна двухбакова разглядаць. Напрыклад, прыйшоў да мяне хлопчык і сказаў, што хоча забіць бацьку. З аднаго боку, я павінна адразу сказаць гэта праваахоўным органам. Але я магу паспрабаваць высветліць прычыны праблемы.

Потым я магу паразмаўляць з яго маці і не ў лоб сказаць, што ён хоча забіць яе мужа. Я магу высветліць, у якіх умовах ён жыве, чым сям’я дыхае. Затым пацікавіцца акуратна ў бацькі ды высветліць прычыны яго жорсткіх паводзінаў у сям’і. Гэта прыводзіць да таго, што бацька пачынае трохі мякчэй ставіцца да сына і сын суадносна мяняе некаторыя са сваіх намераў. Псіхолаг мусіць працаваць прафесійна, некаторыя сітуацыі можна выправіць».

Жанна Міцкевіч зазначае, што псіхолагу даводзіцца выслухоўваць ад пацыентаў рознае — нават пра парушэнне заканадаўства. З маральнага пункту гледжання, гэта медычная таямніца і парушэнне закону — выключна справа пацыента. З іншага боку, калі пацыент сацыяльна небяспечны, то псіхолаг не можа не звярнуць на гэта ўвагі. Справа не ў даносе, а, магчыма, ў выратаванні жыцця абсалютна здаровага чалавека, які і не падазрае пра небяспеку.

Падзяліцца навіной: 
Настасся Шамрэй

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каментар спецыяліста адносна закону «Аб псіхалагічнай дапамозе».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика