Качавача Фарлан
14.07.2010 15:14
—
Разное
|
Найлепшым футбалістам чэмпіянату свету названы ўругвайскі форвард Дыега Фарлан. Ён апярэдзіў іспанца Давіда Вілью, нідэрландца Уэслі Снэйдэра, а таксама немца Томаса Мюлера. Фарлан мае мянушку Качавача — гэта вядзьмарка з папулярнага аргенцінскага мультсерыялу. Вядзьмарка марыць нарабіць шкоды жыхарам блізкага горада, але пры гэтым час ад часу якраз і выратоўвае гэтых жыхароў ад небяспечных зладзеяў. Качавача — хутчэй пазітыўная гераіня, хоць і стараецца быць адмоўнай. Яна трапляе ў розныя недарэчныя гісторыі, а ў яе мятле няма тармазоў. За вонкавае і ўнутранае падабенства Фарлан і атрымаў такую мянушку. А яшчэ за сугучнасць з прозвішчам яго звалі Forlorn (няшчасны). Гэта ў час ягонага знаходжання ў «Манчэстэр Юнайтэд». Там уругваец так і не стаў сваім, не прыжыўся. Затое як толькі ён пераехаў у Іспанію, у родную моўную і блізкую культурна прастору, як ягоная гульня зноў пачала вылучацца філіграннасцю. Фарлан з футбольнай сям’і. Ягоны бацька Пабла быў удзельнікам двух чэмпіянатаў свету ў складзе Уругвая. А дзед па матчынай лініі, аргенцінец Хуан Карлас Караса, гуляў за «Індэпэнд’ентэ». Тым не менш, У 1991 годзе сястра Дыега Алехандра трапіла ў жудасную аўтакатастрофу. Яе бойфрэнд загінуў на месцы, а дзяўчына выжыла, але на яе лячэнне спатрэбіліся вялікія грошы. У сям’і такіх не было. Лячэнне Алехандры ўзяў на сябе… Дыега Марадона, добры сябра бацькі Фарлана. «Ён сказаў мне, што стане вялікім футбалістам, каб зарабіць грошай і вылечыць мяне», — кажа Алехандра. Яна так і не адужала канчаткова, дактары былі бяссільныя нешта зрабіць. Хутчэй за ўсё, астатак жыцця яна правядзе ў інвалідным вазку. Але гэта не стала для яе перашкодай, каб наведаць чэмпіянат у ПАР. Фарлан ніколі не гуляў за прафесійныя ўругвайскія каманды. Як толькі ён пачаў падаваць надзеі, Марадона «ўладкаваў» яго ў аргенцінскі клуб «Індэпэнд’ентэ» — той самы, дзе гуляў дзед Фарлана. Потым быў пераход у «Манчэстэр Юнайтэд», які канчаткова вырашыў фінансавыя праблемы ў сям’і. Цяпер Дыега — гулец мадрыдскага «Атлетыка». У 102 гульнях за клуб гэты Сёлета ягоны клуб выйграў Лігу Еўропы. Фарлан быў прызнаны найлепшым гульцом фіналу. А цяпер новае прызнанне. На мундыялі Фарлан гуляў прыгожа і лёгка. На ягоным рахунку пяць мячоў. Гэта дазволіла ягонай краіне нечакана выйсці ў чацвёрку наймацнейшых камандаў планеты. І без усялякага чараўства. Гэта год качавачы Фарлана. Дарэчы, Марадона ўладкаваў не толькі футбольнае, але і асабістае жыццё форварда. Менавіта ён пазнаёміў уругвайца з прыгажуняй Заірай Нарай, якая і стала жонкай футбаліста. ЗП Падзяліцца навіной:
Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найлепшым футбалістам чэмпіянату свету названы ўругвайскі форвард Дыега Фарлан. |
|