Свежы нумар «Нашай Нівы» з’явіўся ў мінскіх кіёсках без затрымкі
14.07.2010 16:21
—
Разное
|
Папраўдзе кажучы, пасля знікнення накладу «НН» на мінулым тыдні, гэтай серады мы чакалі з лёгкай трывогай. Аднак, абыход кіёскаў засведчыў, што «Белсаюздрук» выканаў абавязацельствы і газета з’явілася ў Мінску без затрымак. Чакаем «НН» заўтра ад раніцы на рэгіёнах! Каб высветліць лёс 3485 асобнікаў папярэдняга нумару «НН», якія не дайшлі да чытачоў праз «саюздрукі», Рэдакцыя скіравала запыты ў Генеральную пракуратуру і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У «НН» № 26 ад 14 ліпеня можна прачытаць:Што ў Беларусі расійскае Банкі, газаправоды, запраўкі, гіпермаркеты, салоны сувязі, дэвелаперы… На каго ў Беларусі можа абаперціся Расія?Якія палітыкі, якія структуры? Нацыянальныя паркі, офісы, латарэі — такому набору пазайздросціў бы мільярдэр. Хросны бацька сканфіскаваўВысновы з гісторыі знікнення нумару «ННз інфармацыяй пра «Хроснага бацьку». Правакацыя ВітаўтаМалавядомыя факты пра Грунвальд. Каралеўскі фінал, качавача Фарлан і васьміногі аракул Вынікі чэмпіянату свету. Вашай траве касеці іншыя пераможцы конкурсу беларускамоўнай рэкламы Adnak! «Нашу Ніву» можна купіць у кіёсках «Белсаюздруку» або атрымаць праз падпіску.Падзяліцца навіной:
Рэд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэмы "НН" № 26 ад 14 ліпеня.
|
|