Архітэктар-рэстаўратар Уладзімір Папруга: Нічога не разбураючы, дабівацца гармоніі
15.07.2010 12:16
—
Разное
|
У другой частцы гутаркі легендарны «Гэтая савецкая байка, што Мінск быў занядбаны брудны горад з паваленымі платамі» — І якая ваша прапанова па вырашэнні горадабудаўнічай і транспартнай праблемы ў Мінску? — Я склаў архітэктурны праект вырашэння горадабудаўнічай і транспартнай праблемы Мінска на 90 старонках. Мая прапанова — развесці ўсе гістарычныя кірункі і выезды з горада такім чынам, каб сучасны горад ніяк не канфліктаваў з горадам гістарычным. Бо ў нас атрымалася так, што гістарычны цэнтр пастаянна канфліктаваў з «Мы прапануем не 15 тысяч квадратных метраў, як цяпер, а 250 тысяч!» — А якім чынам гэта можна зрабіць тэхнічна ў гатовай гарадской сітуацыі? — Нічога не знішчаючы, трэба проста звесці ўсё ў адну схему, у адну сетку, забяспечваем транзіт праз горад. Трэба зрабіць толькі «касметычныя» ўдакладненні — літаральна 5–7% ад таго, што ўжо зроблена. — Спадар Уладзімір, а вы давялі свой праект да гарадскіх уладаў? — Улады горада азнаёмленыя з гэтым яшчэ 5 гадоў таму. Іншая рэч, каб навесці парадак у гэтым пытанні, трэба як мінімум задумацца: што цяпер адбываецца ў гістарычным цэнтры? Таму што лабіраванне кожных канкрэтных драбнюткіх аб’ектаў аказваецца перашкодай у рэалізацыі праграмы, якая вырашае многія праблемы навырост. — Вярнуўшыся з працы на гістарычным палацы ў польскай Пазнані, вы занялі ў Мінску высокую пасаду ў Мінгарвыканкаме. Чаму праблема не пачала вырашацца? — Так, мне было прапанавана заняць пасаду галоўнага дзяржаўнага інспектара па ахове — Як вы лічыце, чаму ў нас часам знішчаюцца помнікі архітэктуры? Ёсць жа Закон, які забараняе гэта рабіць, ёсць Упраўленне па ахове спадчыны. Чаму мы чуем «зводкі з франтоў»: адзін будынак грохнулі, другі… — Праблема ў тым, што ўсё гэта робіцца бессістэмна. Сённяшнія інвестыцыі, якія ідуць — яны неэфектыўныя. Што трэба інвестару? Нашы апаненты кажуць: ну добра, вы там нешта запраектавалі — але інвестарам гэта нявыгадна. Поўная лухта! У тым рэжыме, у якім цяпер развіваецца гістарычны цэнтр, патэнцыял — ну 5000, ну 10 000, ну 15 000 квадратных метраў нейкіх там умоўных плошчаў. Прычым умоўных плошчаў, якія ўваходзяць у канфлікт з гістарычным цэнтрам, з методыкай, з законам аб ахове — Былі б грошы, а куды падзець — знойдем! — Не знойдзем! Ёсць дзяржаўная праграма, якая зможа «перамалоць» гэтыя 15 мільярдаў? Няма! Разумееце, усе гэтыя капіталісты з мяшкамі грошай — гэта бізнэсоўцы, якія добра ведаюць, што грошы павінны круціцца. І праект, які мы прапануем, — бяздонны! Ёсць месца для свайго «манхэтана». Прычым не недзе там у аэрапорце, а там, дзе цяпер завод каля вуліцы Пуліхава — практычна ў самым цэнтры! Ён усё адно будзе адтуль выводзіцца — ёсць адпаведнае рашэнне. Нават казалі, што гэтую тэрыторыю ўжо некаму аддалі. Але калі аддалі вось так бессістэмна, як робіцца цяпер, будзе тая самая сітуацыя, што і з іншымі аб’ектамі — будзем пасля думаць, што з гэтым рабіць, як вырашыць праблему транспарту. Наша прапанова прадугледжвае і такі «манхэтан», і захаванне гістарычнага цэнтра, і захаванне — Вы занялі пасаду ў Мінгарвыканкаме з такімі светлымі думамі! І што, удалося нешта зрабіць? — Калі я заняў гэтую пасаду, проста не было гэтай канцэпцыі, ідэі. Бо не было матэрыялаў, не было даследаванняў. Ідэі, якая бесканфліктна развяла б — Спадар Уладзімір, дык чаму, калі ваш праект такі добры, за яго не ўхапіліся гарадскія ўлады? — Гэта пытанне да іх. Я зрабіў што мог: архітэктурны праект быў гатовы ў 2007 годзе. Тады ж ён быў урачыста і бясплатна перададзены ў Мінгарвыканкам як падарунак Таварыства аховы помнікаў. Перад тым нават адбылася нарада ў Адміністрацыі Прэзідэнта, на якой быў прадстаўлены праект. Усё было ўхвалена, прызначаная дата наступнага пасяджэння. І ўсё, цішыня. — Чаму вы пайшлі з дзяржаўнай працы? — У мяне сканчаўся кантракт. Я разважыў, што не змагу спыніць будаўніцтва ўсіх гэтых вусцішных паркінгаў на Нямізе. Калі б я застаўся, і ўсё гэта адбывалася пры мне, гэта азначала б, што я з гэтым згодны. Таму калі мяне выклікаў начальнік аддзела культуры і сказаў: «Уладзімір Адамавіч, мы не зможам з вамі працягнуць кантракт», я згадзіўся, але адмовіўся пісаць заяву па ўласным жаданні. Калі я дрэнны работнік — звальняйце. Яны палохалі мяне «дрэннымі запісамі ў працоўнай кніжцы», аднак я не паддаўся. «Мы будуем у Венесуэле цэлы горад, на 10 тысяч жыхароў» — Як вы патрапілі ў Венесуэ- лу? — На кароткі час я вярнуўся ў Польшчу, пасля ўзнік гэты венесуэльскі праект. Мне было цікава заняцца гэтым, я хацеў пабачыць Паўднёвую Амерыку. Таму я і пайшоў зноў на дзяржаўную службу: рэалізацыю міждзяржаўнага пагаднення між Урадам і Міністэрствам архітэктуры Беларусі і венесуэльскім Міністэрствам жылля і навакольнага асяроддзя. У нас ёсць кантракт на будаўніцтва 5000 кватэраў — гэта першая чарга. Праект ідзе ў горадзе Маракай. Той самы падмурак, куды закладалі сімвалічныя шуфлі бетону прэзідэнты Чавес і Лукашэнка падчас візіту беларускага прэзідэнта. — Як там правільна завецца ваша пасада? — Я начальнік майстэрні па праектаванні і галоўны архітэктар гэтага венесуэльскага праекта. — Дык гэта будзе новы раён у горадзе? — Гэта будзе фактычна цэлы горад. Наша пляцоўка — 30 тысяч гектараў — разлічана на 10 365 чалавек. Я запраектаваў раён у поўнай адпаведнасці з венесуэльскай — А рукі, матэрыялы — там усё наша? — У адпаведнасці з кантрактам, мы можам прыцягнуць туды не больш за 10 працэнтаў нашага персаналу. Цяпер у нас чалавек 50–60 беларускага кантынгенту — збольшага прарабы і праектная група. Астатнія венесуэльцы. — А на якой мове вы з імі гаворыце? — Працоўная мова ў нас іспанская, дакументацыя венесуэльскім міністэрствам зацвярджаецца — Вам давялося для гэтага вывучыць мову? — У прынцыпе так. Аднак, разумееце, праектная дакументацыя — гэта як хімічная формула, інтэрнацыянальная рэч. — Маракай — гэта ж не сталіца Венесуэлы, чаму праект рэалізуецца менавіта там? — Я думаю таму, што камандантэ Чавес асабіста заангажаваны гэтым праектам — ягоная палітычная кар’ера пачалася з Маракая. Ён быў камандзірам дэсантнай базы, якая знаходзіцца непадалёк ад нашага аб’екта. Ён добра ведае гэтае месца — мяркую, ён яго асабіста і прапанаваў. Маракай размешчаны вельмі добра, удала звязаны са сталіцай Каракасам. Адтуль да Карыбскага мора па прамой праз горы 15 кіламетраў, па спідометры — 45. — Пасля праекта па родным Мінску, маракайскі, відаць, не настолькі вам ментальна блізкі?.. — Той досвед, які я набыў у час стварэння праекта па Мінску, дапамог мне і ў Маракаі. Тое праграмнае забеспячэнне для камп’ютара, якое я выкарыстаў на мінскім праекце — у Маракаі ніхто яшчэ не ўмее на гэтым працаваць. У мяне там няма канкурэнцыі. Я стараюся рабіць добра і навырост. — Але атрымліваецца, што ваш праект па Мінску стаўся проста забытым? — Я абсалютна ўпэўнены, што ён усё адно будзе запатрабаваны. Гэта не залежыць ні ад мяне, ні ад Мінгарвыканкама. Ёсць аб’ектыўныя рэчы, якія адбываюцца ў развіцці тысячагадовага горада. Іншая праблема, што сёння вырашыць гэтыя задачы ім будзе каштаваць рубель, а заўтра — паўтара рубля. Калі страцім яшчэ 10 гадоў — гэта будзе каштаваць 10 рублёў, а рабіць усё адно давядзецца. «Беларусь і Венесуэла вельмі падобныя» — Большасць беларусаў ніколі не былі ў Венесуэле, не кожны дакладна нават скажа, дзе яна знаходзіцца. Што гэта за краіна, якая раптоўна сталася нам настолькі блізкай, што мы нават рэалізоўваем там такі буйны будаўнічы праект? Вы там ужо два гады, дык распавядзіце. — Гэта тлумачыцца лёгка: у нас з Венесуэлай няма ніякіх культуралагічных і гістарычных праблемаў. У гэтым сэнсе сябраваць на адлегласці, праз межы значна прасцей, чым быць суседзямі. Венесуэла — вельмі пазітыўная краіна з цудоўным кліматам. Самая галоўная праблема там — каланіяльны досвед. Венесуэла мае вельмі цяжкі досвед, але яна дынамічная. Сённяшняе насельніцтва Венесуэлы — гэта якраз тыя акупанты, якія прыйшлі сюды 500 гадоў таму. Але, як ні дзіўна, гэтыя людзі, разбурыўшы гэтую культуру, не стварылі, лічу, за 500 гадоў нічога свайго: няма ні тэатра, ні літаратуры, ні архітэктуры, ні кіно… У нас кожны лужок і кожны барок маюць свае назвы і імёны. А ў іх — «дарога», «лес», «рака». — Ці праўда, што там даволі небяспечная крымінагенная сітуацыя? — На 30–40% тэрыторыі Каракаса ніколі ў жыцці не ўваходзіла паліцыя. Людзі жывуць у трушчобах ледзь не племянным ладам на гэтых гарах, там сваё самакіраванне, свае разборкі… — Быў выпадак, калі там забілі беларускага перакладчыка… — Сярод белага дня! Чалавек ехаў на працу, стаяў на прыпынку, кругом было шмат людзей. Яму прыставілі пісталет да галавы, ён не захацеў аддаць ноўтбук — яго застрэлілі і ўцяклі. І іх, здаецца, ніхто нават не шукае. — Вам там не страшна жыць? — Я стараюся нікуды не выходзіць апроч дома і працы. Але там праўда жыцця такая, што можна пайсці ў краму па малачко — і не вярнуцца. Усе гэтыя хлопцы катаюцца нават не з нажамі, з пісталетамі!.. Я жыву ў Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У другой частцы гутаркі легендарны архітэктар-рэстаўратар Уладзімір ПАПРУГА распавёў, як вырашыць транспартную і горадабадаўнічую праблемы Мінска, а таксама...
|
|