Спэцназаўцы амаль што тымураўцы
15.07.2010
—
Разное
|
Пракуратура Цэнтральнага раёну Мінска адмовілася прыцягнуць да адказнасьці спэцназаўцаў, якія 27 траўня затрымалі і зьбілі Франка Вячорку і Змітра Пармона.
Хлопцы разам са сваімі паплечнікамі зьбіраліся на велапрабег ад стэлы “Мінск горад-герой” да помніка Янку Купалу. Але на месцы збору маладых людзей чакалі спэцназаўцы, апранутыя ў цывільнае. Франка і Змітра ў машыне зьбівалі некалькі чалавек. У выніку Зьмітру Пармону зламалі ключыцу. Хлопец заявіў пра гэта ў 6-ым клінічным шпіталі, дзе яму зрабілі апэрацыю. Судмэдэкспэртыза зафіксавала шматлікія пабоі. Зміцер і Франак, калі зьвярталіся ў пракуратуру, былі ўпэўненыя, што асобы нападнікаў будуць высьветленыя, бо кадры затрыманьня трапілі ў інтэрнэт. Сёньня пракуратура нарэшце накіравала адказ. Сьледчы А.А.Бачыла паспрабаваў напісаць адказ па-беларуску. Вось, што ў яго атрымалася: Сьледчы тлумачыць, што згодна з лістом брыгады СМП № 48219 вынікае, што Пармон “бег, спатыкнуўся і паваліўся на плячо”. Сьледчы пералічыў прозвішчы спэцназаўцаў, якія зьбівалі апазыцыянэраў на расейскай мове - Н.Г.Жданов, А.С.Градович, С.Д.Лешок, А.Л.Шаредов, А.А.Якимов, Д.Г.Касперский. Гэтыя людзі засьведчылі, што Пармон сам паваліўся, а яны толькі паднялі яго дэлікатна пад рукі і завялі ў машыну. Што да пабоеў Франка, то гэта ён аказваў моцны супраціў, вось яны ў яго й атрымаліся. Вынікі судмэдэкспэртызы і фотарэпартаж пра брутальнае затрыманне хлопцаў у інтэрнэце сьледчаму пракуратуры АА.Бычылу не спатрэбіліся, каб стаць на бок спэцназаўцаў. Франак Вячорка і Зміцер Пармон папярэджваюць, што, згодна з адказам з пракуратуры, цяпер небясьпечна выяжджаць на ровары ў майкай “не таго колеру”: можна нарвацца на клапатлівых “тымураўцаў”, якія “дэлікатна” могуць аднесьці чалавека ў сваю спэцмашыну і там яго яшчэ й палячыць. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Цэнтральнага раёну Мінска адмовілася прыцягнуць да адказнасьці спэцназаўцаў, якія 27 траўня затрымалі і зьбілі Франка Вячорку і Змітра Пармона. |
|