Грунвальд: рэдкая пазітыўная падзея ў нашай гісторыі. 21.by

Грунвальд: рэдкая пазітыўная падзея ў нашай гісторыі

15.07.2010 19:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надыходзіць 600 юбілей Грунвальдскай бітвы, у якой нашы продкі-літвіны разам з палякамі нанеслі вырашальны ўдар па войсках тэўтонскага ордэну.

Беларусі не хапае пазітыўных святаў і пазітыўных нацыянальных герояў.

Пераважная большасць беларускіх-літвінскіх герояў апошніх 200 гадоў — гэта людзі, чыя заслуга не ў перамозе, а ў годнай паразе. Касцюшка — годна прайграў, Каліноўскі — года прайграў, БНР, Слуцкія паўстанцы, Булак-Балаховіч і нават Беларускі народны фронт — усё гэта гісторыі дастойных паразаў і надзеі на рэванш, а не гісторыі поспехаў.

Пазітыўнага ў беларускай-літвінскай гісторыі апошніх стагоддзяў сапраўды няшмат, і нават няшчадна эксплуатаванае афіцыйнай лукашэнкаўскай ідэалогіяй 9 траўня азмрочана савецкай акупацяй і сталінскімі рэпрэсіямі, якія прыйшлі на Беларусь разам з вызваленнем ад нацыстаў.

Грунвальд — рэдкі выпадак поспеху, рэдкая перамога ў нашай гісторыі,

перамога, здабытая пад нашымі сцягамі з «Пагоняй».

Тым прыемней, што афіцыйныя ўлады не ігнаруюць гэтую выбітную дату нашай гісторыі, якая апроч іншага яднае нас з суседзямі — палякамі і жыхарамі Літоўскай Рэспублікі.

Таму са святам! Бог нам раіць!

Падзяліцца навіной: 
Алесь Чайчыц

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надыходзіць 600 юбілей Грунвальдскай бітвы, у якой нашы продкі-літвіны разам з палякамі нанеслі вырашальны ўдар па войсках тэўтонскага ордэну.Беларусі не хапае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика