Пачынаецца сезон зорных дажджоў. 21.by

Пачынаецца сезон зорных дажджоў

17.07.2010 16:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Зорны» перыяд сёння, 17 жніўня, адкрывае метэорны паток Персеіды. Ён будзе бачны да 24 жніўня. Гэта найбольш значны і відовішчны метэорны дождж года. За гадзіну на бясхмарным небе можна ўбачыць да 100 яркіх метэарытаў.

Гэты паток штогод з’яўляецца з боку сузор’я Персея. Утвараецца ў выніку праходжання Зямлі праз шлейф пылавых часціц, выпушчаных каметай Свіфт-Тутля. Драбнюткія часціцы, памерам з пясчынку, згараюць у зямной атмасферы, утвараючы зорны дождж. Спачатку ён праліваецца з найбольшай сілай, затым паступова слабее.

Таксама ад 21 ліпеня да 30 жніўня назіраецца яшчэ адзін зоркапад — дэльта-Акварыды. Ён прынясе на Зямлю да 20 метэарытаў за гадзіну.

Самымі зорнымі будуць ночы 30 ліпеня (максімум дэльта-Акварыд) і 12–13 жніўня (пік Персеід). У добрую надвор’е яны падораць беларусам масу магчымасцяў злавіць удачу за хвост і загадаць жаданне. Назіраць ўспышкі палаючых метэарытаў можна нават няўзброеным вокам. Для лепшай бачнасці астраномы раяць выйсці на адкрытае месца, далей ад гарадскіх агнёў.

Наступны сезон касмічных дажджоў адкрыецца для жыхароў Беларусі ў кастрычніку, але такога, як у жніўні, не будзе. Жнівень — самы зорны месяц у годзе. Увосень можна паназіраць патокі Арыяніды (максімум 22 кастрычніка — каля 15 метэарытаў у гадзіну), Леаніды (максімум 17–18 лістапада — 15 метэарытаў у гадзіну), зімой — Гемініды (максімум 13–14 снежня — каля 50 метэарытаў у гадзіну) .

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика