Спёка ў выходныя можа стаць рэкорднай. 21.by

Спёка ў выходныя можа стаць рэкорднай

21.07.2010 14:57 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На выходных (24–25 ліпеня) тэмпература ў Мінску наблізіцца да рэкорднай — слупок тэрмометра падымецца да 34 градусаў.

Пакуль што рэкорд для Мінску — + 35 градусаў — быў зафіксаваны ў 1936 годзе. Спецыялісты гідрамедцэнтру папярэджваюць, што найбольш спякотна на выходных будзе на Гомельшчыне — там магчымы пад’ём тэмпературы да 37 градусаў.

— Лета 2010 года ўжо можна лічыць анамальна цёплым, — паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску 21 ліпеня галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра. — Але трэба ўлічыць, што ў Беларусі такая з’ява не ўпершыню. Тое ж самае тычыцца і зімняга холаду. Сярэдняя гадавая тэмпература паднялася на 1,1 градуса, а гэта досыць шмат.

Гідраметцэнтр таксама папярэджвае, што тэмпература ад + 35 градусаў лічыцца небяспечнай прыроднай з’явай, і заклікае беларусаў да асцярожнасці.

Падзяліцца навіной: 
Юрась Ускоў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выходных (24–25 ліпеня) тэмпература ў Мінску наблізіцца да рэкорднай — слупок тэрмометра падымецца да 34 градусаў. Пакуль што рэкорд для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика